У «Советской Белоруссии» скончыліся рэсурсы?
10- 28.12.2007, 9:18
Сайт газеты адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссия» сёння з раніцы не працаваў. Замест сайта адкрывалася фраза на ангельскай мове пра адсутнасць у інтэрнэт-старонкі рэсурсаў.
«Праца дадзенага абанента была прыпыненая. Дамен быў занадта моцна скарыстаны, альбо ў рэсэлера скончыліся рэсурсы», – усё, што можна прачытаць сёння на сайце «Саўбеліі».
Варта адзначыць, што хостынг sb.by падаваў "Белтэлекам".
