banner1 banner1 banner1

28.12.2007

Расейскі крэдыт можа стаць пасткай 3

10:55, — Палітыка

Эксперты Расеі і Беларусі так і не прыйшлі да адзінага меркавання пра тое, што стала прычынай пацяплення стасункаў паміж Масквой і Менскам.

Толькі ў канцы 2007 года Беларусь атрымала ад Расеі абяцаны яшчэ ў канцы мінулага года стабілізацыйны крэдыт у 1,5 млрд. дал. Грошы свайму беларускаму калегу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «прывёз», прыбыўшы ў Менск з першым і ўжо, відавочна, апошнім афіцыйным візітам у цяперашнім статусе, піша «Независимая газета».

Рашэнне даць Беларусі крэдыт эксперты аднадушна ацанілі як аднаўленне расейска-беларускіх стасункаў. Нагадаем, што яны трэснулі ў канцы мінулага года, калі Расея абвясціла пра пераход да рынкавых стасункаў з Беларуссю. У прыватнасці, пра падвышэнне кошту энерганосьбітаў для краіны. Такія дзеянні Расеі дазволілі Аляксандру Лукашэнку выказаць шмат непахвальнага ў адрас расейскага кіраўніцтва. Прадметам эмацыйных выказванняў беларускага кіраўніка быў у тым ліку і запытаны крэдыт.

Праўда, эксперты дзвюх краін так і не прыйшлі да адзінага меркавання пра тое, што стала прычынай пацяплення стасункаў паміж Масквой і Менскам. Версіі адносна таго, пра што сем гадзін размаўлялі Лукашэнка і Пуцін, працягваюць будавацца і праз дзве тыдня пасля гэтай сустрэчы. Ёсць меркаванне, што крэдыт і нізкую цану на газ (119 дол. за 1 тыс. куб. м) Беларусь атрымала наўзамен абяцанне дапусціць расейскі капітал да беларускай прыватызацыі. Трохмесячны лаг (нізкая цана на газ усталяваная толькі на першы квартал) дадзены для рэалізацыі абяцанага, паколькі «непрывязаныя» абяцанні Лукашэнка ўжо даваў раней, і яны так і засталіся нявыкананымі.

Выказваюцца таксама здагадкі, што крэдытам Масква заплаціла за цішыню на заходнім кірунку напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расеі. Лукашэнка, супакоены крэдытам і нізкай цаной на газ, не толькі сам не будзе скалынаць паветра непахвальнымі выказваннямі ў адрас Крамля, але і не будзе палохаць Еўропу тым, што да яе не дойдзе газ.

Выказваецца меркаванне і пра плату ў 1,5 млрд. дал. за палітычную падтрымку, і за ваеннае прыкрыццё на «заходнім фронце». Не выпадкова Лукашэнка заявіў, што «Беларусь гатовая адыграць сваю ролю ў пытанні меркаванага размяшчэння ў Еўропе элементаў ПРА ЗША і цесна каардынаваць свае дзеянні з Расеяй па ДОВСЕ».

Акрамя таго, Расея магла проста памяняць тактыку паводзін у дачыненні Беларусі. Бо залежнасць можа быць не толькі энергетычнай, але і фінансавай. Мясцовыя назіральнікі мяркуюць, што атрыманыя грошы выратуюць сітуацыю ў беларускай эканоміцы толькі ў кароткатэрміновай перспектыве. У доўгатэрміновай – яны толькі пагоршаць яе стан, а гэта значыць, што атрыманы крэдыт можа стаць своеасаблівай пасткай.

Напісаць каментар (3)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26300)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6158)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5257)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4453)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4051)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3913)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3823)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Россию уже ничто не спасет (3716)

25.08, 10:53, — У свеце

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3662)

27.08, 12:10, — Палітыка

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3461)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: