Дзеці падарылі Лукашэнку мядзведзя з клюшкай
10- 29.12.2007, 8:45
Пасля навагодняй імпрэзы ў Палацы Рэспублікі дзеці падарылі Аляксандру Лукашэнку мядзведзя з клюшкай у лапах.
На прэм'еру навагодняга спектакля ў Палацы Рэспублікі прыехаў Аляксандр Лукашэнка. А таму глядзець імпрэзу запрасілі самых лепшых дзяцей – артыстаў, выдатнікаў, пераможцаў алімпіяд і конкурсаў. Сабраліся амаль тры тысячы школьнікаў з усёй краіны.
– На наш дзіцячы дом далі пяць запрашальных, – распавядае «КП в Беларуси» дырэктар аднаго з сталічных дзіцячых дамоў. – Мы выбралі самых-самых – дзяўчынку, якая лепш за ўсіх скончыла чвэрць, хлопчыка, які лепш за ўсіх танчыць… Мы нават купілі святочныя касцюмы тым, хто на прэзідэнта глядзець пойдзе. Дорага, вядома, але дзеля такога выпадку!
– Што вам сказаў прэзідэнт? – пытаю пасля імпрэзы ў хлопцаў, якія прыехалі з Слуцка.
– Каб вучыліся добра.
– Будзеце?
– Лукашэнка сказаў, што ён зробіць так, каб нашым бацькам у наступным годзе было лёгка нас выхоўваць, – смутна ўсміхнулася маленькая дзяўчынка. – А у мяне няма бацькоў, я з дзіцячага дому.
– А я сядзела праз адно крэсла ад Лукашэнкі! – пахвалілася дзяўчынка гадоў адзінаццаці. – Увесь спектакль глядзела не на сцэну, а на Аляксандра Рыгоравіча. Вось толькі ён нейкі сумны быў: апладзіраваў, усміхаўся, а вочы ўсё роўна сумныя! Я паспрабавала яго падбадзёрыць, падміргнула яму, а ён не ўбачыў... Але ўсё роўна нездарма я з Магілёва ехала!
А дзеці з Палаца дзяцей і моладзі нават падарылі Лукашэнку вялікага мядзведзя з клюшкай у лапах. Адмыслова сшылі з такой нагоды. Дзеткам таксама ўручылі падарункі – цукеркі і мяккіх цацак-мышэй.