banner1 banner1 banner1

3.12.2007

LiveJournal прадалі

9:45, — Hi-tech

Інфармацыя, якая з'явілася ў панядзелак у некаторых СМІ, пра тое, што кампанія Six Apart цалкам прадала сэрвіс LiveJournal, атрымала пацверджанне. Як піша агенцтва Associated Press, LiveJournal набыты расейскай кампаніяй "Суп". Факт продажу пацвярджаецца і ў прэс-рэлізе, апублікаваным Six Apart.

Суму пагаднення пакуль не называюць. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Six Apart, пагадненне пра змяненне ўладальніка стала следствам супрацоўніцтва з "Супам" у рамках атрыманага ў 2006 годзе ліцэнзійнага дазволу на адміністраванне кірылічнага сегмента LiveJournal.

У рамках пагаднення была створаная кампанія LiveJournal Inc., зарэгістраваная ў ЗША. Яе супрацоўнікамі стануць спецыялісты Six Apart, якія адказваюць за LiveJournal. Новая кампанія будзе размешчаная ў Сан-Францыска, а яе дзейнасць будзе рэгулявацца амерыканскімі законамі. Акрамя таго, створаны спецыяльны дарадчы савет, у які ўвайшоў заснавальнік сэрвісу Брэд Фітцпатрык (Brad Fitzpatrick).

LiveJournal Inc. апублікавала "стаднеўны план" развіццz LiveJournal, паведаміўшы, што новая каманда сфакусуецца на паляпшэнні сэрвісу. У прыватнасці, будзе палепшаны карыстальніцкі інтэрфейс LiveJournal, палегчаны працэс рэгістрацыі, пашыраныя і аптымізаваныя такія функцыі, як расстаноўка "метак" (tags) і ўнутраная служба паведамленняў LiveJournal.

Каментуючы пагадненне, генеральны дырэктар "Супу" Эндру Полсан (Andrew Paulson) выказаў меркаванне, што хуткі рост LiveJournal магчымы і за межамі ЗША. У сваю чаргу кіраўнік Six Apart Крыс Олдэн (Chris Alden) паведаміў, што кампанія засяродзіцца на амбіцыйных планах развіцця іншых сэрвісаў, сярод якіх TypePad і Movable Type.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Унікальны хлопчык

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (7784)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі (5781)

13.10, 14:40, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (4185)

9.10, 13:23, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (4161)

10.10, 15:10, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (4120)

9.10, 12:55, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3729)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Российские журналисты «нашли» в Беларуси олигарха и зарплаты в тысячи долларов (3554)

9.10, 14:15, — Палітыка

Рашэнне Еўразвяза -- здрада, калабарацыянізм і крывадушнасць (3434)

14.10, 8:32, — Палітыка

Бонус от Лукашенко (3288)

10.10, 10:39, Архилох, «Независимая газета» — Палітыка

Леанід Заіка: «Гэты ўрад можа праваліцца за два дні» (3266)

13.10, 17:00, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: