9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лужкоў агаварыўся па Фрэйду: сфармуем «Дзяржаўную Дулю»

3

Мэр Масквы Юры Лужкоў у панядзелак падвёў вынік выбараў у Маскве, дзе за "Единую Россию" прагаласавала менш выбаршчыкаў, чым у сярэднім па Расеі, усяго 54%. Партыя "атрымала пераканаўчую перамогу", заявіў ён. А напярэдадні, каментуючы дасягненні ЕР у прамым эфіры "Першага канала", Лужкоў агаварыўся па Фрэйду: "Атрыманая "Единой Россией" большасць дазваляе нам сфармаваць Дзяржаўную Дулю... э... Думу", – заявіў мэр, паведамляе NEWSru.com.

У нядзелю абышлося без эксцэсаў. Поспех "Единой России" на выбарах у Дзярждуму наўпрост звязаны з рашэннем прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ўзначаліць яе спіс, заявіў Лужкоў. "Гэта факт, і "Единая Россия" павінна зрабіць свае выники", – цытуе Лужкова "Інтэрфакс".

Ён параўнаў вынікі выбараў у цяперашнюю Дзярждуму з выбарамі ў Дзярждуму чацвёртага склікання. "Тады "Единая Россия" атрымала 37% галасоў, сёння – больш як 54%", – удакладніў Лужкоў. "Яўка таксама была больш высокай", – сказаў мэр.

Ён адзначыў, што ў 2003 годзе яўка была на ўзроўні 51%, а на выбарах у Дзярждуму пятага склікання "мы ўпэўнена кажам пра яўку ў 56%".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках