banner1 banner1 banner1

3.12.2007

Прэмія Французскай Рэспублікі «Свабоднаму тэатру» важная навіна 1

13:11, — Палітыка

Беларускі "Свабодны Тэатр" узнагароджаны Прэміяй Французскай Рэспублікі ў галіне абароны Правоў Чалавека–2007. Узнагарода будзе ўручаная беларусам у офісе прэм'ер-міністра Францыі 10 снежня, у Дзень правоў чалавека.

Прэмія Французскай Рэспублікі ў галіне абароны Правоў Чалавека, якая прысуджаецца Нацыянальнай Кансультатыўнай Камісіяй па Правах Чалавека (CNCDH), узнагароджвае прыкладныя праекты па-за залежнасці ад нацыянальнасці і дзяржаўных меж. Яна штогод прысвойваецца пяці арганізацыям альбо асобным людзям, праекты якіх адказваюць адной з двух тэм, усталяваных журы.

Сёлета журы імкнулася ўзнагародзіць акцыі, якія праводзяцца ў рамках барацьбы супраць парушэння асноўных правоў чалавека і асобы; а таксама праекты, накіраваныя на захаванне і абарону свабоды меркаванняў, выказвання і інфармацыі – асноўнай свабоды.

Лаўрэатамі 2007 года з'яўляюцца:

– Беларускі "Свабодны тэатр", прадстаўлены драматургам Мікалаем Халезіным і журналісткай і праваабаронцай Наталляй Калядой, здзяйсняе пастаноўку і паказ спектакляў, якія спрыяюць пасоўванню свабоды выказвання. Дзейнасць "Свабоднага тэатра" дэманструе настойлівасць і цвёрдасць гэтых артыстаў перад тварам пагроз і запалохванняў, прадметам якіх становяцца праваабаронцы.

– Тры кітайскія адвакаты, Мо Шапінг, Ці Жынгсонг, Тэнг Б’яо з'яўляюцца сімвалічнымі фігурамі руху па абароне грамадзянскіх правоў. Дзякуючы сваёй рашучай дзейнасці, накіраванай на пасоўванне свабоды меркаванняў, выказвання і інфармацыі, гэтыя адвакаты іграюць актыўную ролю ў развіцці грамадзянскай супольнасці ў Кітаі.

– Каірскі Інстытут даследаванняў у галіне Правоў Чалавека распрацоўвае праект пад назовам "культурныя вымярэнні свабоды выказвання ў міжземнаморскім рэгіёне". Ён накіраваны, пасродкам арганізацыі форумаў і калоквіўмаў, на прытрымліванне свабоды меркаванняў і выказвання, а таксама на развіццё сваёй дзейнасці ў егіпецкім грамадстве і арабскім свеце.

– Асацыяцыя "Салідарныя дзеці Афрыкі і Свету" змагаецца супраць гандлю дзецьмі ў бенінскім муніцыпалітэце Бопа. Яе дзейнасць накіраваная на прыцягненне ўвагі сем'яў да рэадаптацыі пацярпелых дзяцей і на стварэнне наглядальнага камітэта па Правах дзіцяці.

– "Дом Морыса Сікста" на Гаіці змагаецца супраць дзіцячага рабства, распаўсюджанай у гарадскім асяродку з'явы. Каля 30 000 дзяцей простага і сельскага паходжання давераныя сваімі бацькамі гарадскім сем'ям для выканання функцый хатняй прыслугі наўзамен на прытулак і адукацыю, і з шматлікімі з іх абыходзяцца як з сапраўднымі рабамі.

Спадарыня Рама Ядзе, Дзяржаўная Сакратарка па Міжнародных справах і правах Чалавека, уручыць лаўрэатам Прэмію 2007 года падчас цырымоніі, якая адбудзецца 10 снежня ў салоне Ке-д'Орсе.

Старшыня Нацыянальнай Кансультатыўнай Камісіі па правах Чалавека Жоэль Тараваль нагадвае, што "ў той момант, калі мы рыхтуемся да святкавання шасцідзесятай гадавіны Сусветнай Дэкларацыі правоў Чалавека, а таксама дзесятай гадавіны Дэкларацыі Аб'яднаных Нацый аб праваабаронцах, сябры Нацыянальнай Кансультатыўнай Камісіі па правах Чалавека вітаюць смеласць сотняў тысяч праваабаронцаў ва ўсім свеце, якія з энергіяй і самаахвяраваннем падвяргаюць сваё жыццё небяспецы дзеля пасоўвання і абароны ўсіх правоў Чалавека і ўсіх асноўных свабодаў. Мы заклікаем да як мага больш магутнай мабілізацыі ўсіх тых, хто здольны выступіць на карысць гэтых людзей".

"Па сутнасці, гэта еўрапейскае прызнанне таго, што беларускім артыстам, музыкам, мастакам, літаратарам даводзіцца працаваць ва ўмовах цэнзуры і забароны на прафесію. Мы, безумоўна, рады, што французскі ўрад і прэм'ер-міністр надаюць увагу сітуацыі з свабодай творчасці і правамі чалавека ў Беларусі. Спадзяемся, што гэта стане тым сігналам, які змогуць успрыняць беларускія ўлады і спадзяемся, што гэта стане яшчэ адным закладам таго, што еўрапейскі выбар новай Беларусі няўхільны" , – пракаментавала прэс-цэнтру Хартыі’97 уручэнне прэміі дырэктарка "Свабоднага тэатра" Наталля Каляда.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Унікальны хлопчык

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (7784)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі (5781)

13.10, 14:40, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (4185)

9.10, 13:23, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (4161)

10.10, 15:10, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (4120)

9.10, 12:55, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3729)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Российские журналисты «нашли» в Беларуси олигарха и зарплаты в тысячи долларов (3554)

9.10, 14:15, — Палітыка

Рашэнне Еўразвяза -- здрада, калабарацыянізм і крывадушнасць (3434)

14.10, 8:32, — Палітыка

Бонус от Лукашенко (3288)

10.10, 10:39, Архилох, «Независимая газета» — Палітыка

Леанід Заіка: «Гэты ўрад можа праваліцца за два дні» (3266)

13.10, 17:00, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: