9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы плануюць акцыі ў Дзень правоў чалавека

Пікет у Віцебску, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 10 снежня, праводзіць забаронена. Пра гэта з адказу намесніка старшыні Віцебскага гарвыканкама Паўла Лосіча стала вядома заяўніку акцыі, кіраўніку Віцебскай філіі БХК Паўлу Левіну.

Прычына адмовы традыцыйная і банальная: у Віцебску, як дарэчы і ў многіх іншых гарадах Беларусі, мясцовыя ўлады вызначылі пляцоўку для правядзеньня масавых грамадскіх акцый у самым малалюдным і аддаленым месцы – у парку Мазурына, а фактычна ў лесапарку на ўскрайку абласнога цэнтра. Усе астатнія варыянты нават не разглядаюцца.

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, на рашэньне гарадскіх уладаў Віцебска будзе пададзена скарга у Віцебскі гарадскі суд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках