Віктар Івашкевіч: «Уладу будзе трэсьці»
14:12, — Палітыка
Якія зьмены адбудуцца ў 2008 годзе ў Беларусі?
На пытаньні “Радыё Свабода” адказвае намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:
-- Мяркую, наступны год будзе падобны да мінулага ў сэнсе скачкоў і грымасаў палітыкі. Уладу будзе трэсьці. То яна будзе спрабаваць ісьці на нейкія лібэральныя крокі, то закручваць гайкі, то выпрошваць крэдыты на Захадзе, ў Расеі. Карацей, будзе год нестабільнасьці.





