banner1 banner1 banner1

4.12.2007

Андрэю Клімаву ў калоніі нічога не пагражае?

12:30, — Палітыка

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС паведаміў, што стан здароўя палітвязня Андрэя Клімава ў калоніі ацэньваецца як здавальняючы.

У лісце, які выканаўца абавязкаў начальніка ДВП МУС Юры Барынкоў накіраваў у адказ на запыт старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, адзначаецца, што асуджаны Андрэй Клімаў прыбыў у калонію 13 кастрычніка і быў узяты на дыспансерны ўлік з дыягназам "ішэмічная хвароба сэрца, стэнакардыя".

Юры Барынкоў таксама паведаміў, што пагрозы асабістай бяспекі Андрэю Клімаву ва ўмовах выпраўленчай калоніі № 20 г. Мазыра не існуе, паведамляе прэс-служба АГП.

Канфіскацыю супрацоўнікамі калоніі прадуктаў харчавання, якія Андрэй Клімаў прывёз з сабою з менскага СІЗА, Юры Барынкоў растлумачыў "адсутнасцю іх пераліку ў вопісы асабістай маёмасці". Пры гэтым Юры Барынкоў у сваім лісце адзначыў, што прадукты харчавання былі вернутыя Андрэю Клімаву. Нагадаем, гэта адбылося праз месяц пасля вынятку прадуктаў і пасля таго, як гэтае пытанне было паднятае ў незалежных СМІ.

Нагадаем таксама, палітык Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка 2007 года за крытычны артыкул, апублікаваны ў Інтэрнэце. У яго дачыненні была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу, ажыццёўленыя з дапамогай СМІ".

Суд праходзіў практычна ў закрытым рэжыме. Суддзя Цэнтральнага суду Менска Алена Ілліна прысудзіла Андрэя Клімава да двух гадоў пазбаўлення свабоды.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

«The Times»: «Для лорда Бэла былы калгаснік Лукашэнка стаў цяжкім кліентам» (5991)

30.09, 16:50, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (5790)

1.10, 13:44, — Палітыка

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (5442)

6.10, 14:51, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (4738)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4009)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (3989)

3.10, 15:58, — Палітыка

Предстоящий финансовый крах России (3790)

30.09, 17:57, Андерс Аслунд, "Project Syndicate", (США) — У свеце

Большасць не хадзілі на «выбары» (3778)

1.10, 10:24, — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3481)

3.10, 18:11, — Палітыка

Улады спрабуюць пераканаць беларусаў, што АБСЕ прызнала «выбары» (3304)

30.09, 12:09, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: