9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Памаранчовая» кааліцыя прапанавала Яцанюка ў спікеры, Цімашэнку – у прэм'еры

Парламенцкая кааліцыя на сумесным пасяджэнні фракцый высунула кандыдатуру Арсенія Яцанюка на пасаду спікера Вярхоўнай Рады, а Юлію Цімашэнку на пасаду прэм'ер-міністра Украіны.

Акрамя таго, кааліцыя прыняла рашэнне абіраць прэзідыум Вярхоўнай Рады шляхам пакетнага галасавання.

Фракцыі БЮТ і НУ-НС прынялі рашэнне аддаць пасаду першага віцэ-спікера апазіцыі, а менавіта той палітычнай сіле, якая будзе гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтва. Пасаду віцэ-спікера зойме прадстаўнік БЮТ.

Тым часам, фракцыя Партыі рэгіёнаў вырашыла не браць удзелу ў галасаванні за абранне спікера.

Фракцыя Блока Літвіна будзе браць удзел у галасаванні па абранні спікера, аднак выступае супраць пакетнага галасавання.

Камуністы заявілі, што возьмуць удзел у пакетным галасаванні па абранні прэзідыума Рады, толькі калі на пасаду першага віцэ-спікера будзе высунутая кандыдатура Адама Мартынюка.

Адзін з лідэраў Нашай Украіны – Народнай самаабароны Юры Луцэнка дапускае пакетнае галасаванне па абранні спікера.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках