9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы мілітарызаваны бюджэт

2

Бюджэт так званай «саюзнай дзяржавы» залішне мілітарызаваны, лічыць намеснік дзяржсакратара гэтай структуры Альберт Сцяпанаў.

"Гэта самы мілітарызаваны бюджэт. У яго выдатках 56% прыходзіцца на ўмацаванне знешняй і ўнутранай бяспекі", – заявіў А.Сцяпанаў на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

На яго думку, у гэтым выяўляецца геапалітычная рэальнасць, у якой знаходзяцца цяпер Беларусь і Расея. "Мы змушаныя ўладкоўваць мяжу, мытныя зоны, выдзяляем грошы на ўзаемадзеянне вайскоўцаў і навучанне сілавікоў", – падкрэсліў А.Сцяпанаў.

Сцяпанаў таксама паведаміў, што «для кампенсавання росту цэнаў на энерганосьбіты для Беларусі выкарыстанне «саюзнага» бюджэту магчымае, але немэтазгоднае».

Нагадаем, 13-14 снежня ў Менску пройдзе пасяджэнне Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы», на якім плануецца прыняць «саюзны бюджэт». На 2008 год ён перавысіць 4 мільярды расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках