banner1 banner1 banner1

4.12.2007

Пуцін едзе выкручваць рукі? важная навіна 58

19:02, — Палітыка

Пуцін едзе выкручваць рукі?

Нечакана абвешчана, што прэзыдэнт Расеі 13–14 сьнежня наведае Менск з афіцыйным візытам — першым за доўгі час.

Візыт адбудзецца за 3 дні да даты вызначэньня кандыдата ад “Адзінай Расеі” на пасаду прэзыдэнта і напярэдадні экстраардынарна раньняга паседжаньня новаабранай Дзяржаўнай Думы. Пра двухдзённы афіцыйны візыт Уладзімера Пуціна ў Беларусь 13—14 сьнежня паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін.

14 сьнежня ў Менску мае адбыцца чарговае пасяджэньне вышэйшае дзяржаўнае рады, нагадвае “Наша ніва”.

Са словаў Барадзіна, як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы, на паседжаньні будуць абмяркоўвацца, сярод іншага, пытаньні падпісаньня канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Гэты дакумэнт даўно фігуруе ў якасьці праекту, але дагэтуль пытаньні адкладаліся ў доўгую скрыню празь няўзгодненасьць беларускіх і расейскіх інтарэсаў.

Візыт плянуецца як двухдзённы. Гэта таксама незвычайна, як і абвяшчэньне візыту ў апошні момант. Апошнія разы, у прыватнасьці, на саміт СНД, Пуцін прылятаў у Беларусь усяго на пару гадзінаў, і кантакты з кіраўніцтвам Беларусі мелі абмежаваны характар.

Якія мэты мае Пуцін 13—14 сьнежня? Ці гэта толькі палітычны піяр напярэдадні рашэньня аб наступным прэзыдэнце? Ніхто не сумняецца, што расейцы паслухмяна прагаласуюць за кандыдата, вылучанага “Адзінай Расеяй”. Ці гэта нешта большае — спроба падоўжыць палітычнае жыцьцё Пуціна праз наддзяржаўную надбудову саюзу Беларусі і Расеі, праз пасаду прэзыдэнта гэтай пустой, аднак патэнцыйна магутнай структуры? Умацаваньне такой надбудовы несла б пагрозу дзяржаўнаму сувэрэнітэту Беларусі ўжо ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Ніхто не разумеў патрэбу агульнанацыянальнай кампаніі праслаўленьня Пуціна, што разгарнулася ўвосень. Такую кампанію звыкла праводзіць кандыдат на пасаду, а тут — прэзыдэнт, які нібыта сыходзіць, каб не парушаць канстытуцыі.

Візыт адбудзецца за 3 дні да даты вызначэньня кандыдата ад “Адзінай Расеі” на пасаду прэзыдэнта (17 сьнежня) і напярэдадні экстраардынарна раньняга паседжаньня новаабранай Дзяржаўнай Думы.

Ніхто, дарэчы, не разумеў таксама, чаму прэзыдэнт Пуцін запатрабаваў тэрміновага скліканьня Дзяржаўнай Думы, абранай 3 сьнежня. Між тым Дума здольная апэратыўна ратыфікаваць нейкія пагадненьні, якія мяркуецца падпісаць у Менску.

Вэрсію аб тым, што 13—14 сьнежня Беларусь чакаюць ціск і выкручваньне рук з боку Расеі, варта разглядаць усур’ёз.

Напісаць каментар (58)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта04.12.0805.12.08
EUR2 743.972 729.67
USD2 170.002 174.00
RUB77.7277.76

Ці падвысіцца ў 2009 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі?

Результаты

Новы палітвязень Беларусі

Арыштаваны за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


квартиры в минске

Папулярныя навіны

Сарваны «саюзны» дзяржсавет: Лукашэнка не ляціць у Маскву (8787)

1.12, 8:24, — Палітыка

Насколько глубоким будет финансовый кризис в Беларуси? (Обновлено) (6157)

3.12, 10:51, — Эканоміка

Вось такая свабода слова... (5915)

28.11, 18:47, — Палітыка

Саюзу «труба»: Пуцін распарадзіўся аб будаўніцтве нафтаправода ў абыход Беларусі (5745)

1.12, 17:18, — Палітыка

Сустрэчу «саюзнікаў» адмянілі, таму што Лукашэнка прасіў знізіць кошт на газ (5706)

2.12, 11:04, — Палітыка

МЗСы Беларусі і Расеі абмяняліся нотамі пратэсту (5436)

1.12, 11:50, — Палітыка

Беларускі крызіс у лічбах (5181)

2.12, 15:47, — Эканоміка

Нафта патаннела ў тры разы, а бензін ў Беларусі стаў каштаваць толькі на 10% меней (Відэа) (4901)

1.12, 9:45, — Эканоміка

Пачаліся «чысткі» у МУС: звольненыя першыя генералы і палкоўнікі (4880)

28.11, 15:53, — Палітыка

Конец сказки о белорусской стабильности (4409)

4.12, 9:52, Виталий Цыганков, «Газета.Ру» — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: