9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны

1

Увечары ў аўторак старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны быў абраны Арсені Яцанюк, паведамляе інтэрнэт-выданне "Украінская праўда".

Як абвясцілі сябры "Блока Юліі Цімашэнкі", якія ўваходзяць у падліковую камісію, за Яцанюка прагаласавалі 227 дэпутатаў.

Выбары спікера суправаджаліся сутыкненнямі паміж дэпутатамі, перадаюць карэспандэнты, якія прысутнічалі ў Радзе. Так, прадстаўнік "Партыі рэгіёнаў" парваў бюлетэнь аднаго з сяброў БЮТ на чатыры часткі і кінуў яго ў скрыню. Паводле некаторых дадзеных, гэты голас быў усё ж залічаны. Акрамя таго, прыхільнікі Віктара Януковіча паспрабавалі перашкодзіць паплечнікам Цімашэнкі фіксаваць пададзеныя за Яцанюка галасы.

Да абрання спікерам парламента Арсеній Яцанюк займаў пасаду кіраўніка МЗС Украіны. Пасля абрання новага спікера Вярхоўнай Радыя Юлія Цімашэнка, якая прэтэндуе на пасаду прэм'ер-міністра, заявіла, што абранне старшыні парламента – першая перамога "памаранчовай" кааліцыі.

"Я упэўненая, што сёння – вельмі ўдалы дзень для Украіны, таму што завяршаецца этап палітычнага крызісу. Кааліцыя прайшла першае баявое хрышчэнне. Прайшла паспяхова", – цытуе агенцтва "Навіны Украіны" словы Юліі Цімашэнкі.

У чацвер, шостага снежня, будуць абраныя кіраўнікі камітэтаў Вярхоўнай Рады. Пасля гэтага, па Канстытуцыі, ва Украіне пачнецца этап фармавання новага ўрада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках