banner1 banner1 banner1

5.12.2007

Сацыялогія як зброя прапаганды

9:44, — Палітыка

Патрабаванні «Газпрома» аплачваць расейскі газ па рынкавай цане 60% беларусы лічаць неабгрунтаванымі. Каля 80% мяркуюць, што Расея паводзіць сябе няправільна па дачыненні да краін-суседзяў. Такія дадзеныя апублікаваў напрыканцы мінулага тыдня беларускі сацыялагічны цэнтр «ЭКООМ». А на пачатку цяперашняга яны былі дапоўненыя заявамі афіцыйных асоб краіны.

Судзячы па інфармацыі, атрыманай цэнтрам падчас сацыялагічных даследаванняў, больш як 70% беларусаў чакаюць паўтору газавага канфлікту напярэдадні новага года. ЭКООМ таксама пацікавіўся меркаваннем беларусаў адносна дзеянняў расейскіх улад па распараджэнні сродкамі, атрыманымі ад продажу энергарэсурсаў. Дык вось, больш як 70% жыхароў суседняй краіны лічаць, што Расея марнуе іх не ў інтарэсах насельніцтва. Калі верыць дадзеным ЭКООМа, то 40% беларусаў расцэньваюць палітыку РФ у дачыненні краін-суседзяў як недальнабачную, піша расейская «Независимая газета».

Затое тое, што адбываецца ўнутры краіны, цалкам задавальняе беларусаў, сцвярджае ўсё той жа ЭКООМ. Каля 70% насельніцтва краіны ўпэўненыя ў крэпасці айчыннай эканомікі і лічаць, што яна зможа выдужаць ва ўмовах недружалюбнага падвышэння цэнаў на энергарэсурсы.

Увогуле, калі прааналізаваць дадзеныя даследаванняў сацыялагічнага цэнтра, становіцца відавочна, што яны адзін да аднаго супадаюць з інфармацыяй, якую падносіць грамадству беларуская афіцыйная прапаганда. Так, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўныя СМІ распаўсюджвалі інфармацыю са спасылкай на ЭКООМ, што за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць 75% выбаршчыкаў. У розны час эксперты ЭКООМа прэзентавалі дадзеныя пра тое, што 70% беларусаў задаволеныя сваім жыццём, лічаць палітычную сітуацыю ў краіне стабільнай, а эканамічную палітыку ацэньваюць станоўча.

Яшчэ ў 2004 годзе, калі раптам у дзяржаўных СМІ сталі з'яўляцца дадзеныя даследаванняў сацыялагічнага цэнтра «ЭКООМ», якія разыходзіліся з дадзенымі іншых аналагічных інстытутаў, эксперты казалі пра яго «падазроную» прыроду. У нібыта сур'ёзнага даследчага цэнтра няма ўласнага сайта, яго тэлефон не дае гарадская даведка (дарэчы, сітуацыя не змянілася і па сёння). У СМІ пісалі пра тое, што ўзначальвае ЭКООМ будаўнік па адукацыі, а яго нам – палкоўнік МУС у адстаўцы.

Усё гэта дае падставы лічыць ЭКООМ прыладай беларускай прапаганды, а інфармацыю, якая прадстаўляецца ім, – адлюстраваннем пазіцыі афіцыйнага Менска. Тым больш што Аляксандр Лукашэнка ў сваіх эмацыйных выступах агучваў тэзіс «Расея, ты не маеш рады», папракаючы нядаўнюю саюзніцу і ў аднабаковым адыходзе ад раней дасягнутых дамоўленасцяў, і ў недальнабачнай палітыцы ў дачыненні суседзяў і інш.

З'яўленне чарговага даследавання можа сведчыць пра тое, што Менск рыхтуецца да падпісання кантрактаў па пастаўках энерганосьбітаў на будучы год і, у прыватнасці, прызначае Расею вінаватай ва ўсіх магчымых бедах. Ускосна пацвярджае гэтую версію і інфармацыя, якая прагучала з вуснаў афіцыйных асоб Беларусі. Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка заявіў, што краіна разлічвае сёлета атрымаць цану на газ на ўзроўні 119 дал. за 1 тыс. кубаметраў. Пры гэтым беларускія перагаворшчыкі маюць намер «адбіць» яшчэ 7–8 дал. Аднак, судзячы па лічбам, якія раней называліся ў Менску са спасылкай на «Газпром», – ад 125 дал. да 200 дал., гэта ледзь ці магчыма

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4908)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4706)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4372)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4209)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4122)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4088)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4014)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3567)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3264)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3008)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: