9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для адкрыцця офіса Еўракамісіі застаўся яшчэ адзін крок

1

Парафіраваны праект пагаднення паміж беларускім урадам і Камісіяй Еўрапейскіх Супольнасцяў аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх Супольнасцяў у Рэспубліцы Беларусь.

Перамовы па дадзеным дакуменце прайшлі 5 снежня ў беларускім знешнепалітычным ведамстве. У іх узялі ўдзел намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Валеры Варанецкі і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Ен Боуг.

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС, падчас сустрэчы бакі зыходзілі з таго, што адкрыццё прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх Супольнасцяў павінна мець мэтай умацаванне і развіццё дружалюбных стасункаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ.

Парафіраваны па выніках перамоваў праект пагаднення будзе накіраваны ў вышэйшыя інстанцыі Беларусі і Еўрапейскага Звязу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках