banner1 banner1 banner1

6.12.2007

Амбасадар Нямеччыны: «Беларускім элітам варта задумацца аб прапановах ЕЗ» важная навіна 1

9:02, — Палітыка

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхардт Вайс не згодны з словамі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Еўропа не хоча супрацоўнічаць з Беларуссю.

«Еўропа хоча паляпшэння стасункаў з Беларуссю. Меркаванні разыходзяцца ў тым, на якой падставе. Калі прааналізаваць 12 прапаноў Еўразвяза, то відавочна, што яны ўтрымліваюць шмат таго, што проста існуе і прынятае ў Еўропе ў галіне правоў чалавека, прававой дзяржавы, эканомікі», – адзначыў дыпламат.

Амбасадар Нямеччыны падкрэсліў, што гаворка ідзе пра агульнапрызнаныя і ў рамках АБСЕ прапановы. «Гэтыя прапановы рэалізаваныя не толькі ў краінах – сябрах ЕЗ, але і ў іншых еўрапейскіх дзяржавах. А гэта каля 450 мільёнаў еўрапейцаў. Я не думаю, што такая колькасць людзей можа памыляцца», – сказаў Гебхардт Вайс у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

«Мы не павінны таптацца на месцы, мы павінны выйсці з акопаў мінулай канфрантацыі і цвяроза паглядзець на аб'ектыўныя інтарэсы. Перад Беларуссю на фоне змянення рамачных умоў, напрыклад, падвышэння цэнаў у сферы энерганосьбітаў, стаіць пытанне рэформы і мадэрнізацыі краіны, а таксама стабілізацыі незалежнасці краіны», – сказаў дыпламат.

На думку амбасадара Нямеччыны, Беларусь можа больш эфектыўна развівацца, арыентуючыся не толькі на Усход, але і на Еўрапейскі Звяз.

«У нас ёсць канцэпцыя партнёрства. Яна здзяйсняецца ў дачыненні Украіны і Малдовы, але пакуль не працуе ў дачыненні Беларусі. ЕЗ з'яўляецца вельмі цікавым партнёрам Беларусі для ажыццяўлення яе стратэгічных інтарэсаў. Ды і маладое пакаленне хоча атрымаць больш пераканаўчыя адказы на пытанні: "Якой будзе наша будучыня, у якой краіне мы будзем жыць, у рамках якіх структур?". Элітам, тым, хто адказны за будучыню краіны, варта задумацца, як рэагаваць на прапановы ЕЗ? Рэфлексамі адпору мы не ідзем наперад», – сказаў Гебхардт Вайс.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Недарэчныя прыгоды перадвыбарчай інтрыгі

Андрэй Кім, палітвязень

Затрыманы на акцыі прадпрымальнікаў

Аляксандр Казулін, палітвязень

Кінуты за краты за акцыі пратэсту

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Лідэр прадпрымальнікаў арыштаваны пасля акцыі пратэста

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

И все-таки от зачеса придется избавиться (11324)

21.07, 18:59, Питер Хитченс, «Daily Mail» (Великобритания) — Палітыка

Командантский час (Фото) (6619)

23.07, 17:02, Ирина Халип — Палітыка

Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддае загады аб арыштах (5144)

24.07, 13:22, — Палітыка

Лукашэнка жадае мець дасье на кожнага беларуса (4805)

22.07, 15:46, — Палітыка

Вялікая аварыя на праспекце Незалежнасці: пацярпелі пасажыры «маршруткі» (Фота) (4239)

21.07, 16:49, — Здарэнне

Фотарэпартаж «Бі-Бі-Сі»: Застылая Беларусь (4146)

22.07, 15:53, — Палітыка

Беспредел на фоне беспредела (4097)

20.07, 17:10, Валерий Щукин, www.ucpb.org — Палітыка

Надзеі Лукашэнкі на венесуэльскі крэдыт не спраўдзіліся? (4010)

23.07, 17:40, — Палітыка

Ветэранаў апытваюць па справе аб выбуху: «Такога прыніжэньня я ня ведаў з часоў лягера сьмерці» (3751)

22.07, 16:16, — Палітыка

Видео со следами лидского «чудовища» появилось в интернете (3275)

22.07, 17:48, — Грамадства

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: