9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаўер Салана: «Мы не пойдзем на кампраміс, калі гэта тычыцца каштоўнасцяў, на якіх заснаваны ЕЗ»

Хаўер Салана: «Мы не пойдзем на кампраміс, калі гэта тычыцца каштоўнасцяў, на якіх заснаваны ЕЗ»

«У Еўразвяза ёсць сур'ёзнае жаданне супрацоўнічаць з Беларуссю», – заявіў у інтэрв'ю БелаПАН вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана.

Паводле яго слоў, Еўразвяз, выдаючы дакумент «Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі», паслаў рэспубліцы «пэўны і зразумелы сігнал» пра сваё жаданне пабудаваць «рэальныя партнёрскія стасункі». Аднак, падкрэсліў ён, партнёрства можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яно грунтуецца на агульных каштоўнасцях.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звязу падкрэсліў, што існуе мноства праблем, якія выклікаюць турботу як у ЕЗ, так і ў Беларусі. «Мы выдатна разумеем, што супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі і транспарту было б выгоднае для абаіх бакоў», – адзначыў прадстаўнік ЕЗ.

Аднак, падкрэсліў ён, партнёрства можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яно грунтуецца на агульных каштоўнасцях. Па словах Х.Саланы, гэты прынцып застаецца «краевугольным каменем» падыходу Еўразвяза да стасункаў з Беларуссю. «Гэтыя агульныя каштоўнасці сфармуляваныя галоўным чынам у абавязальніцтвах АБСЕ, якія падпісалі як Еўразвяз, так і Беларусь, а таксама ў канвенцыях Рады Еўропы, – адзначыў Х.Салана. – Сумна, але Беларусь не прызнае гэтыя каштоўнасці. З прычыны гэтага мы ўсё яшчэ знаходзімся ў самым пачатку нашых стасункаў. Мяч цяпер на баку Беларусі. Мы не пойдзем на кампраміс, калі гэта тычыцца тых каштоўнасцяў, на якіх заснаваны ЕЗ».

Кажучы пра палітычную і сацыяльную сітуацыі ў Беларусі, Х.Салана адзначыў, што яна «пакідае жадаць лепшага», асабліва ў пытаннях дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека. «Але ЕЗ цвёрда верыць, што рэалізацыя асноўных еўрапейскіх каштоўнасцяў з'яўляецца найлепшым і самым эфектыўным спосабам для руху краіны наперад», – падкрэсліў прадстаўнік ЕЗ.

Х.Салана таксама адзначыў, што паляпшэнне прававых нормаў можа станоўча паўплываць на інвестыцыйны клімат у Беларусі і дапаможа стварыць «больш надзейную аснову для росквіту і дабрабыту беларусаў».

Еўразвяз таксама гатовы пачаць перамовы з Беларуссю па спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненні аб рэадмісіі, як толькі краіна стане паўнавартасным удзельнікам Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД).

Па словах Саланы, толькі ў гэтым выпадку магчымае паніжэнне кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. Для грамадзян Украіны, Малдовы і Расеі кошт віз складае 35 еўра, бо з гэтымі краінамі складзеныя адпаведныя пагадненні.

Х.Салана падкрэсліў, што ўсе выгоды ад удзелу краіны ў ЕПД выкладзеныя ў дакуменце «Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі». «Наша прапанова Беларусі грунтуецца ў тым ліку і на нашым жаданні падаць вам усё выгоды ўдзелу ў ЕПД», – сказаў Х.Салана.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў ЕЗ выдатна разумеюць важнасць кантактаў паміж людзьмі і спрабуюць гэтаму спрыяць. «Хоць кошт шэнгенскай візы складае 60 еўра, ёсць прадугледжаныя правіламі ЕЗ магчымасці для адмены платы для студэнтаў, выкладчыкаў, даследнікаў», – падкрэсліў Х.Салана. Ён адзначыў, што дзяржавы – сябры ЕЗ могуць самастойна прымаць рашэнне аб паніжэнні або адмене платы за візы для пэўных катэгорый грамадзян. «Мы заахвочваем дзяржавы-сябры для выкарыстання такіх магчымасцяў, і мы не жадаем ізаляцыі Беларусі», – заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках