Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Я еду дамоў»
10:22, — Рэлігія
Святы Пасад вырашыў зрабіць перастаноўкі ў кіраўніцтве Каталіцкай Царквы. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначальваў Рыма-каталіцкую дыяцэзію ў Маскве цягам 16 гадоў, накіраваны ў Беларусь на Менска-Магілёўскую кафедру, якая стала вакантнай пасля таго, як пайшоў на спачынак 93-гадовы кардынал Казімір Свёнтэк.
«Я еду дамоў. Я як салдат: калі мой камандзір загадвае мне адпраўляцца кудысьці, я заўсёды гатовы выканаць загад», – сказаў Кандрусевіч Ватыканскаму радыё.
Нагадаем, што Тадэвуш Кандрусевіч родам з Беларусі, займаў Менскую кафедру з 1989 па 1991 год, да свайго прызначэння ў Маскву.




