9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судамі за Еўрапейскі Марш улада закрывае сабе дарогу ў Еўропу

Дэмакратычнага актывіста Леаніда Навіцкага прывезлі сёння ў суд Партызанскага раёна Менска. Разам з ім у суд дастаўленыя яшчэ два актывісты – Аліна Гладкая і Віталь Ціхановіч. Яны былі затрыманыя ў ноч з 21 на 22 верасня. Пры асабістым даглядзе міліцыя знайшла ў іх заплечніках інфармацыйныя матэрыялы кампаніі Еўрапейскі Марш.

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, Леанід Навіцкі быў арыштаваны 21 верасня за тое, што пры ім былі знойдзеныя сцягі Еўрапейскага Звязу. Актывіст трое сутак знаходзіўся ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна. Актывіста судзяць за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве).

Аліна Гладкая і Віталь Ціхановіч правялі двое сутак у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна.

Учора ж у Менску быў затрыманы моладзевы актывіст Кастусь Грахаў. Пры ім былі знойдзеныя налепкі Еўрапейскага Марша. Актывіста таксама адправілі ў спецпрыёмнік і маюць намер сёння судзіць.

Дзеянні беларускіх улад выглядаюць дзіўнымі і непаслядоўнымі. З аднаго боку, яны заяўляюць пра жаданне нармалізаваць стасункі з Еўразвязам, з другога боку – развязваюць рэпрэсіі супраць уласных, па-праеўрапейску настроеных, грамадзян.

Нагадаем, што апазіцыя прапанавала ўладам правесці Еўрапейскі Марш сумесна. Мірнае правядзенне Марша адкрые перад Беларуссю, якая апынулася на мяжы эканамічнага крызісу, перспектывы супрацоўніцтва з Еўразвязам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках