9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавацілі Іран у пастаўках зброі іракскім баявікам

Іран пастаўляе іракскім баявікам сучасную зброю, уключна пераносныя зенітна-ракетныя комплексы (ПЗРК) і ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты. Пра гэта ў нядзелю заявіў афіцыйны прадстаўнік амерыканскага камандавання ў Багдадзе контр-адмірал Марк Фокс.

Паводле яго слоў, амерыканскія вайскоўцы падчас аперацый, якія праводзяцца ў Іраку, працягваюць знаходзіць іранскія ПЗРК з ракетамі, абсталяванымі інфрачырвонай галоўкай саманавядзення, мадэрнізаваныя гранатамёты, а таксама 240-міліметровыя некіравальныя рэактыўныя снарады.

Як сцвярджае Пентагон, адзін з такіх снарадаў быў скарыстаны шыіцкімі баявікамі 11 верасня для абстрэлу штаб-кватэры шматнацыянальных сілаў, змешчанай на базе "Кэмп-Виктары", якая размешчаная недалёка ад багдадскага аэрапорта, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Ракета ледзь не патрапіла ў будынак, дзе гэтым часам праводзілася нарада старэйшых афіцэраў. У выніку выбуху раненні атрымалі 11 салдат кааліцыі, загінуў адзін грамадзянскі служачы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках