banner1 banner1 banner1

26.09.2007

Мытня пачала размаўляць на беларускай мове

11:20, — Грамадства

Ці паступалі дэклярацыі на беларускай мове на мытню гарадзенскага чыгуначнага вакзалу? Гэта вырашылі высьветліць журналісты “Радыё Свабода”.

Раней дэклярацыі можна было атрымаць адразу перад уваходам у залю мытнага догляду. Цяпер, як вядома, усім пасажырам афармляць іх неабавязкова. Мытнік заўсёды сам пытаецца, ці ёсьць вам што дэкляраваць, і толькі тады выдае блянкі.

Журналіст зацікавіўся наконт беларускамоўных дэклярацый. Атрымалася такая размова:

Мытніца: “Так, канешне, такія дэклярацыі паступілі, яны ёсьць”.

Карэспандэнт: “Можна паглядзець?”

Мытнік (па-беларуску): “Калі ласка, паглядзіце”.

Мытная дэклярацыя — “запаўняецца кожнай асобай, дасягнуўшай шаснаццацігадовага ўзросту”, у яе заносяцца “зьвесткі аб асобе”, “зьвесткі аб наяўнасьці багажу”, “зьвесткі аб наяўнасьці тавару”.

Журналіст “Радыё Свабода” таксама атрымаў камэнтар у дзяжурнага на мытні на гарадзенскім вакзале, ды яшчэ — на беларускай мове:

Карэспандэнт: “Скажыце: раней, калі дэклярацыі трэба было запаўняць абавязкова, на вакзале былі блянкі толькі на расейскай мове, вам гэта не перашкаджала, ці не ўзьнікала праблемаў з мытнікамі?”

Малады спадар: “Ды, не: папросту пішаш па-беларуску і ўсё”.

Карэспандэнт: “А мытнікі, якой была іхняя рэакцыя, ці не было ніякай рэакцыі?”

Малады спадар: “Не, праблемаў ніякіх сапраўды не было, яны ж таксама вучыліся ў нашых школах, вывучалі беларускую мову. Табе давалі дэклярацыю на расейскай мове, ты пішаш на беларускай і ўсё. Але гэта вельмі прыемна, калі ў рэшце рэшт праз столькі год у нашай незалежнай краіне зьявіліся блянкі мытных дакумэнтаў на беларускай мове”.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (6335)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5474)

7.10, 8:53, — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4448)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3938)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3889)

9.10, 12:55, — Палітыка

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі (3871)

13.10, 14:40, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (3733)

10.10, 15:10, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3663)

8.10, 13:07, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3354)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Скончыў жыццё самагубствам дырэктар клуба «CUBA» (3213)

8.10, 15:35, — Здарэнне

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: