banner1 banner1 banner1

26.09.2007

Віктар Івашкевіч: «Левая рука не ведае, што робіць…, а галава не працуе» 1

13:23, — Палітыка

Віктар Івашкевіч: «Левая рука не ведае, што робіць…, а галава не працуе»

Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша, намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч вызвалены сёння з залы суду Першамайскага раёна Менска. Суддзя адправіла пратакол па справе Віктара Івашкевіча «на дапрацоўку». «Левая рука не ведае, што робіць правая, а галава ўвогуле не працуе», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 свой арышт і вызваленне намеснік старшыні Партыі БНФ.

Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага Марша, намеснік кіраўніка Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і намеснік кіраўніка Партыі камуністаў Беларускай Валеры Ухналёў былі арыштаваныя ўвечары 25 верасня на выхадзе з кафэ "Эль Памідора" на вуліцы Чырвонай у цэнтры Менска. Палітыкі святкавалі ў кампаніі сяброў дзень нараджэння Віктара Івашкевіча, якому споўнілася 48 гадоў. Калі лідэры партый выйшлі з кафэ, да іх пад'ехаў аўтобус з АМАПам. Амапаўцы заявілі, што вядомыя палітыкі парушаюць грамадскі парадак і заштурхнулі іх у аўтобус.

Супрацоўнікі АМАПа патрабавалі ў палітыкаў дакументы. Пры гэтым самі амапаўцы былі без бэджей. Пасля таго як В.Івашкевіч і В.Ухналёў патрабавалі, каб тыя прадставіліся, з'явіўся лейтэнант па прозвішчы Шпакоўскі. Ён назваў сябе і заявіў, што палітыкі падазраюцца ў здзяйсненні дробнага хуліганства. В.Івашкевіча і В.Ухналёва на аўтобусе даставілі ва УУС Першамайскага раёна.

Валеры Ухналёў неўзабаве быў вызвалены. Аднак, як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 праваабаронца Уладзімір Лабковіч, у дачыненні старшыні аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктара Івашкевіча быў складзены пратакол па двух артыкулах – «знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы» і «парушэнне правіл арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Івашкевіча абвінавацілі ў распаўсюджванні ўлётак з заклікам узяць удзел у Еўрапейскім Маршы.

Сёння ў Першамайскім судзе, дзе праходзіў працэс над Віктарам Івашкевічам, прысутнічалі прадстаўнікі амбасад краін Еўразвяза ў Менску. Пасля вызвалення старшыні аргкамітэта Еўрапейскага Марша кіраўнік аддзялення Амбасады Швецыі ў Менску Стэфан Эрыксан прапанаваў падвезці Віктара Івашкевіча, і палітык з'ехаў з суду на дыпламатычнай машыне.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12371)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5190)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (5087)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4730)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4187)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3920)

6.10, 15:25, — Палітыка

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (3915)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3777)

9.10, 13:23, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3764)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3717)

9.10, 12:55, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: