9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазыцыйную журналістку хочуць пазбавіць дзіцяці

Беларуская журналістка Вольга Класкоўская, якая працуе ў Польшчы на “Эўрапейскім радыё для Беларусі”, зьвярнулася да польскіх уладаў і міжнароднай грамадзкасьці з заклікам абараніць яе ад беларускіх праваахоўных органаў, які патрабуюць ад Польшчы выдачы ў Беларусь шасьцігадовай дачкі Вольгі – Міраславы.

Два гады таму Вольга Класкоўская разам з дачкой атрымала ў Польшчы статус уцекача. На прэсс-канфэрэнцыі, што адбылася сёньня ў Варшаве, Вольга заявіла, што беларускія ўлады пагражаюць ёй, яе маці і дачцэ расправай, калі Міраслава ня вернецца на радзіму. Ініцыятарам вяртаньня дзяўчынкі ў Беларусь стаў яе бацька Віталь Навумовіч, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Гэта палітычны працэс, несумненна. Улады хочуць гэтым паказаць, што для беларускай дзяржавы няма асобы, а ёсьць толькі прыватная ўласнасьць”, – заявіла журналістка.

Міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала запыт польскім калегам наконт знаходжаньня ў Польшчы 6-гадовай Міраславы. Беларускія ўлады парабуюць яе выдачы паводле “Гааскай канвэнцыі аб вяртаньні выкрадзеных дзяцей”, прынятай у 1981 годзе. Беларуская пракуратура вінаваціць маці дзяўчынкі ў “незаконным утрыманьні дзіця за мяжой і патрабуе яе вяртаньня ў Рэспубліку Беларусь”. Разам з тым пракуратура рыхтуе працэс аб пазбаўленьні Вольгі Класкоўскай бацькоўскіх правоў.

Маці Вольгі Класкоўскай ўпэўненая, што патрабаваньні выдаць унучку – гэта перасьлед за прафэсійную і грамадзкую дзейнасьць яе дачкі: ужо ў Польшчы Вольга была адным з галоўных ініцыятараў падрыхтоўкі прынятай сёлета ў лютым рэзалюцыі польскага Сэнату ў справе вызваленья Аляксандра Казуліна.

Тым часам бацька дзяўчынкі Віталь Навумовіч вінаваціць былую жонку ў незаконным вывазе Міраславы за мяжу і спробе надаць гісторыі палітычную афарбоўку. Сёлета ў сакавіку ён падаў запыт у Міністэрства юстыцыі, паколькі ўтрыманьне дачкі Міраславы за мяжой лічыць незаконным.

Зараз Вольга Класкоўская зьвярнулася па дапамогу да польскіх уладаў, дэпутатаў Эўрапарлямэнту, праваабарончых арганізацыяў. Паводле яе слоў, ліст па гэтым пытаньні да прэм’ер-міністра Польшчы Яраслава Качыньскага рыхтуе таксама лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч.

Лёс Міраславы вырашыць польскі суд, які неўзабаве мусіць прызначыць тэрмін разгляду запыту беларускага боку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках