9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест Канаплёва будзе Папоў?

Новым спікерам «палаты прадстаўнікоў» можа стаць Вадзім Папоў – цяперашні старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на аднаго з дэпутатаў «парламента».

Гэтымі днямі ў парламенце прайшла сустрэча «дэпутатаў», якія выказаліся за тое, каб месца спікера заняў Вадзім Папоў. На думку тых, хто прапанаваў гэтую ідэю «дэпутатам», ва ўмовах, калі «палаце прадстаўнікоў» трэцяга склікання засталося працаваць усяго год, няма сэнсу выбіраць на гэтую пасаду чалавека, які не мае адпаведнага досведу працы.

67-гадовы Вадзім Папоў, нагадаем, быў спікерам «палаты прадстаўнікоў» другога склікання. Уладзімір Канаплёў у той час быў яго намеснікам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках