banner1 banner1 banner1

27.09.2007

Мілінкевіч патрабуе спыніць палітычныя рэпрэсіі

9:42, — Палітыка

Былы кандыдат у прэзідэнты, лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мінкевіч накіраваў зварот да праваахоўных службаў Гомельскай вобласьці з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў.

У прыватнасьці, у лісьце на імя начальнікаў Цэнтральнага й Чыгуначнага райаддзелаў міліцыі Гомеля Аляксандар Мілінкевіч нагадаў, што “праваахоўнымі ворганамі шырока выкарыстоўваецца практыка прэвэнтыўных і адвольных адміністрацыйных затрыманьняў грамадзкіх дэмакратычных дзеячаў. Большасьць зь іх была пакараная судамі адміністрацыйнымі арыштамі, буйнымі штрафамі. Судовыя рашэньні выносіліся выключна на падставе паказаньняў супрацоўнікаў міліцыі, якія непасрэдна праводзілі затрыманьні”.

У якасьці прыкладу згадваецца затрыманьне, арышт на восем сутак і буйны штраф моладзеваму актывісту Зьміцеру Жалезьнічэнку, студэнту-выдатніку Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, адлічанаму за актыўную грамадзянскую пазыцыю, паведамляе “Радыё Свабода”.

Як заяўляе Аляксандар Мілінкевіч, дзеяньні ахоўнікаў у дачыненьні да Зьміцера Жалезьнічэнкі, “па-першае, зьяўляюцца парушэньнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека і, па-другое, могуць быць кваліфікаваныя як палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзкіх актывістаў”.

Другі зварот Аляксандр Мілінкевіч накіраваў старшыні суду Цэнтральнага раёну Гомеля Рыгору Дзьмітрэнку, чые падначаленыя на падставе выключна міліцэйскіх пратаколаў караюць дэмакратычных актывістаў.

Мілінкевіч заклікае судзьдзяў “устрымацца ад практыкі прыняцьця палітычна матываваных рашэньняў у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, выконваць нормы існуючага беларускага заканадаўства”.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Канфармістаў чакае бонус

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Навошта апазіцыянерам ратаваць рэжым Лукашэнкі? (4909)

1.09, 13:55, — Палітыка

Певица Жанет: «Когда Лукашенко затягивает песню, даже неловко себя чувствуешь» (Видео) (4709)

4.09, 9:47, — Культура

Урад у поўным правале (4373)

2.09, 10:45, — Эканоміка

Дешевая отмазка (4209)

4.09, 10:48, Ирина Халип — Палітыка

Удар па імпарце можа прывесці да маштабнага дэфіцыту (4126)

4.09, 8:53, — Эканоміка

Клінічны выпадак – улады прымушаюць імпарцёраў займацца экспартам (4088)

3.09, 13:12, — Эканоміка

Ай-я-я-я-я-я-яй убили... (4014)

5.09, 11:01, Сергей Сацук, «Ежедневник» — Палітыка

Один день в Минске: почти детектив (3569)

3.09, 8:35, Константин Амелюшкин, DELFI.lt — Палітыка

Владимир Карягин: «Это — откат на позиции 1999 года и серьезный удар по импортерам» (3265)

1.09, 11:26, — Эканоміка

Андрэй Саннікаў: «Гульні Захаду ўжо прывялі да краху ягонай палітыкі ў дачыненні да Расеі» (3011)

6.09, 14:52, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: