banner1 banner1 banner1

27.09.2007

Страйк прывёў да перамогі

12:26, — Грамадства

Магілёўскі аблвыканкам зацьвердзіў усе прапановы станцыі пераліваньня крыві, якая прасіла захаваць льготы донарам вобласьці. Цяпер гэтыя прапановы вынесуць на разгляд дэпутатаў абласнога савету. У аблвыканкаме не сумняюцца, што савет іх таксама зацьвердзіць. Донары-страйкоўцы пастанову аблвыканкаму называюць сваёй перамогай.

Учора ўвечары адмысловая камісія, створаная на загад старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры, заслухала даклад галоўнага лекара станцыі пераліваньня крыві Барыса Гальдэнберга. Пасьля ягонага выступу камісія без абмеркаваньня зацьвердзіла прапановы Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві, паведамяле “Радыё Свабода”.

Як вынікае з пастановы камісіі, за донарамі захавалі права атрымліваць адпачынак у зручны для сябе час, часткова аплачаныя пуцёўкі ў дамы адпачынку і дадатковыя выходныя.

Ганаровым донарам таксама кампэнсуюць транспартныя выдаткі — але ў межах таго рэгіёну, дзе яны жывуць. Донараў прапанавалі прэміяваць на працы. Акрамя таго, донары будуць атрымліваць харчовыя і рэчавыя гуманітарныя пакеты.

Захаваныя льготы — толькі частка ад тых, што мелі донары раней. Дагэтуль невядома, ці захаваюць бясплатнае зубапратэзаваньне, 50-працэнтную зьніжку на набыцьцё лекаў ды льготнае санаторна-курортнае лячэньне.

“Мы даволі-такі ашчадна ставіліся да захаваньня донарскіх рэсурсаў. У нас ёсьць ганаровы донар Каваленка, які ўзьняў гэтыя пытаньні сацыяльныя. Скасаваньне льготаў донарам прывядзе да вялікіх праблемаў, таму мы і адчулі адразу. Я думаю, што гэтая зьява не выпадковая, але сыстэмная. Тое, што мы цяпер робім на ўзроўні вобласьці, будзе прыкладам для іншых рэгіёнаў”, — лічыць галоўны лекар станцыі пераліваньня крыві Барыс Гальдэнберг.

Ініцыятар страйку магілёўскіх донараў, старшыня аргкамітэту ў стварэньні дабрачыннага фонду “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка назваў пастанову аблвыканкаму чарговай перамогай донараў: “Колькасьць донараў прыкметна зьменшылася. Ня ўсе донары гатовыя ісьці на станцыю пераліваньня крыві толькі з гуманітарнымі мэтамі. Яны падлічылі, колькі грошай адымуць з абласнога бюджэту, — атрымалася, што гэта ня дужа вялікія грошы”.

У 2006 годзе на ўліку Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві знаходзілася каля 8,5 тысяч донараў. У вобласьці ад 2004 году колькасьць донараў зьменшылася прыкладна на 8%.

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (11737)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4996)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4865)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4511)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (3984)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3822)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3651)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3624)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3559)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3422)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: