banner1 banner1 banner1

27.09.2007

Наступленне на Байнэт рыхтуецца «па ўсіх франтах»? важная навіна

13:04, — Палітыка

Наступленне на Байнэт рыхтуецца «па ўсіх франтах»?

Да сярэдзіны кастрычніка міжведамасная рэспубліканская рабочая група, якая павінна вывучыць досвед краін СНД і Еўропы ў пытанні прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт СМІ, прадставіць свае першыя напрацоўкі. Пра гэта карэспандэнту БелТА 25 верасня паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук.

Упершыню пра стварэнне рабочай групы, якая зоймецца “вывучэннем і прапрацоўкай” праблемы заканадаўчага рэгулявання Інтэрнэт, А. Слабадчук паведаміў 20 жніўня ў інтэрвью агенцтву “Інтэрфакс”.

Цяпер намеснік міністра ўдакладніў, што ў яе склад увайшлі прадстаўнікі 15 ведамстваў, у тым ліку міністэрстваў інфармацыі, сувязі і інфарматызацыі, юстыцыі, замежных спраў, унутраных спраў, Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Белдзяржуніверсітэта і іншых структур. Вынікам працы рабочай групы мае стаць праект дакумента, які будзе рэгуляваць дзейнасць інтэрнэт выданняў у нашай краіне. Рабочая група мае вырашыць, што гэты будзе за дакумент: ці гэта будуць папраўкі ў дзейны закон “Аб друку і іншых СМІ”, ці ў ім з’явіцца новы раздзел, датычны Інтэрнэту, ці гэта будзе самастойны дакумент.

Аляксандр Слабадчук у чарговы раз запэўніў, што “размова ідзе не пра ўвядзенне кантролю, цэнзуры, забароны інтэрнэт СМІ, а пра вызначэнне ўмоў распаўсюджання той або іншай інфармацыі, упарадкаванні дзейнасці інтэрнэт выданняў”, падкрэсліўшы, што “цяпер у Беларусі няма нарматыўнай базы, якая рэгулюе гэта пытанне”.

Юрысты БАЖ неаднаразова падкрэслівалі, што сцвярджэнні афіцыйных асобаў пра нібыта бескантрольнасць Інтэрнэту ў Беларусі неабгрунтаваныя. Пра гэта сведчаць судовыя працэсы і афіцыйныя папярэджанні за інтэрнэт-публікацыі: асуджэнне на 2 гады Андрэя Клімава, незавершаны працэс па зыску да АГП з нагоды публікацыі на сайце ucpb.org, папярэджанне Анатолю Лябедзьку і г. д.

Між тым, нагадаем, што вышэйзгаданая рабочая група – не адзіная структура, якая заклікана ў сціслыя тэрміны вырашыць лёс Байнэту. Акрамя “інтэрнэт-дадаткаў” да закона аб СМІ, распрацоўваецца законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі", за які адказная рабочая група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Таццяны Сафроненкі.

У сярэдзіне жніўня, пасля аднаго з паседжанняў згаданай дэпутацкай групы, шмат якія сродкі масавай інфармацыі распаўсюдзілі фрагменты інтэрвью спн. Сафроненкі. “Да прыкладу, мы адмовіліся ад абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі агульнадаступных інфармацыйных сістэм. Гэта неабгрунтаваная перашкода. Калі інфармацыя агульнадаступная, то навошта яе рэгістраваць?”, – працытавала Т. Сафроненку агенцтва БелТА.

Некаторыя недзяржаўныя СМІ аптымістычна зрабілі з гэтага выснову, што “дэпутаты прапануюць інтэрнэт-рэсурсам дабравольную рэгістрацыю”. Каб праясніць сітуацыю, прэс-служба БАЖ звязалася з самой Т. Сафроненкай. Дэпутат заявіла, што журналісты паспяшаліся з высновамі і няправільна трактавалі яе словы. Паводле спн. Сафроненкі, пытанне адносна рэгістрацыі інтэрнэт-сайтаў нават не абмяркоўваецца: дэпутаты перакананыя, што рэгістрацыя павінна быць абавязковай, і яе будзе праводзіць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Па яе словах, пакуль што дэпутаты нібыта пагадзіліся адмовіцца толькі ад абавязковай рэгістрацыі “карыстальнікаў інфармацыйных сістэм”.

Мы пацікавіліся, ці не пагражае інтэрнэт-сайтам падвойная рэгістрацыя ў выпадку, калі інтэрнэт-выданні, паводле новага закону аб СМІ, будуць прызнаныя сродкамі масавай інфармацыі і абавязаныя будуць рэгістравацца яшчэ і ў Мінінфармацыі. Таццяна Сафроненка запэўніла, што распрацоўшчыкі абодвух гэтых законаў усё “ўпарадкуюць”. “Мы б’емся зараз за кожнае слова ў тэксце законапраекту, паверце”, – заявіла яна.

Нагадаем, што яшчэ ў ліпені г.г. Т. Сафроненка адкрыта называла законапраект “сырым”. Юрысты БАЖ, якія рыхтавалі свае прапановы і заўвагі да першапачатковага варыянту законапраекту і ўдзельнічалі ў некаторых паседжаннях рабочай групы, не раз звярталі ўвагу на расплывістасць фармулёвак у законапраекце і вялікую колькасць адсылачных норм, што дае магчымасць шырока трактаваць сам дакумент і рэгуляваць дачыненні ў інфармацыйнай сферы іншымі падзаконнымі актамі.

Аднак пасля заяваў А. Лукашэнкі на пачатку жніўня пра неабходнасць спыніць "анархію ў Інтэрнэце” ужо не застаецца сумневаў, што найбліжэйшым часам спроба “ўрэгуляваць” Байнэт будзе прадпрынятая “па ўсіх франтах”.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Унікальны хлопчык

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (7772)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі (5778)

13.10, 14:40, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (4184)

9.10, 13:23, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (4160)

10.10, 15:10, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (4115)

9.10, 12:55, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3728)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Российские журналисты «нашли» в Беларуси олигарха и зарплаты в тысячи долларов (3553)

9.10, 14:15, — Палітыка

Рашэнне Еўразвяза -- здрада, калабарацыянізм і крывадушнасць (3431)

14.10, 8:32, — Палітыка

Бонус от Лукашенко (3287)

10.10, 10:39, Архилох, «Независимая газета» — Палітыка

Леанід Заіка: «Гэты ўрад можа праваліцца за два дні» (3264)

13.10, 17:00, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: