banner1 banner1 banner1

27.09.2007

Трусаў: «БНР магла б выратаваць Эўропу» 1

16:07, — Палітыка

Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году...

«Радыё Свабода» прапануе слухачам прыняць удзел у новым конкурсе "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на пытаньні радыё адказвае гісторык, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

-- Ці Вы сам калі-небудзь фантазіравалі ў такой стылістыцы пра Беларусь? Што магло б быць, калі б гістарычныя сьцежкі некалі скіраваліся ў іншы бок?

-- Калі мы ў 1989 годзе абвясьцілі, што Беларусь будзе незалежнай, дык з нас усе сьмяяліся. Асабліва сьмяяліся з маёй перадвыбарнай плятформы, дзе я абяцаў за пяць гадоў СССР ператварыць у канфэдэрацыю. А яго ўзяла ды за два гады здарылася...

-- Жыцьцё часам больш нечаканае, чым фантастычная літаратура... А ці сам Вы зьбіраецеся ўдзельнічаць у такім конкурсе?

-- Ведаеце, я магу даць толькі жанр для тых, хто хоча пісаць. Называю тэму: “Урок геаграфіі ў БНР”. Якой бачылі б БНР географы. Я б напрыклад бачыў яе ў межах ад Смаленску да Вільні, ад Дзьвінску да Чарнігава, і насельніцтва было б, канешне, мільёнаў 40-50, мы б даўно былі ў Эўразьвязе і ўяўлялі б прыкладна тое, самае, што цяпер Польшча. Мы бачым, што тая самая Ўкраіна, якая захавала сваю этнічную тэрыторыю амаль цалкам, разьвіваецца намнога лепей, чым мы.

Што да таго, каб БНР засталася, тут вельмі цікава было б – як бы мы ўдзельнічалі ў вайне. Можа быць, і Другой сусьветнай вайны б не было, калі б была БНР. Бо тады б быў буфер паміж Польшчай і Савецкай Расеяй.

-- Тут узьнікае й шмат іншых пытаньня, бо сама БНР у 1918-м магла б быць рэальнай, калі б даўжэй пратрымалася Нямеччына...

-- Я згодзен. Але дапусьцім, каб Нямеччына пратрымалася яшчэ гады два і прызнала БНР – як Літву, а потым распалася б, то сытуацыя на мапе Эўропе была б зусім іншая. БНР была б тым санітарным кардонам, які б аддзяляў Польшчу і Нямеччыну ад Савецкага Саюзу. І ці адбыўся б падзел БНР зь немцамі – калі тут палякі? А яшчэ калі незалежная Ўкраіна – яна ж таксама магла застацца. Так што тут усё магло б памяняцца. І хутчэй за ўсё гэтай жахлівай Другой сусьветнай вайны магло б і ня быць – БНР магла б выратаваць Эўропу.

Напісаць каментар (1)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Ці падтрымліваеце вы рашэнне Еўразвяза аб зняцці санкцыяў з Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў?

Результаты

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Унікальны хлопчык

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Мировому кризису стоит только взглянуть в сторону белорусской землянки (7784)

10.10, 18:32, — Эканоміка

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі (5781)

13.10, 14:40, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (4185)

9.10, 13:23, — Палітыка

На самітах СНД і ЕўрАзЭС – два Лукашэнкі (Відэа) (4161)

10.10, 15:10, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (4120)

9.10, 12:55, — Палітыка

Крызіс пастукаўся ў беларускія банкі (3729)

10.10, 16:38, — Эканоміка

Российские журналисты «нашли» в Беларуси олигарха и зарплаты в тысячи долларов (3554)

9.10, 14:15, — Палітыка

Рашэнне Еўразвяза -- здрада, калабарацыянізм і крывадушнасць (3434)

14.10, 8:32, — Палітыка

Бонус от Лукашенко (3288)

10.10, 10:39, Архилох, «Независимая газета» — Палітыка

Леанід Заіка: «Гэты ўрад можа праваліцца за два дні» (3266)

13.10, 17:00, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: