9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узімку квартплата падаражэе на 65%

Беларускія ўлады абяцаюць у гэтым годзе больш не падвышаць тарыфы на паслугі ЖКГ. Разам з тым узімку за кватэру ўсё ж давядзецца плаціць на 65% больш, чым улетку. Аднак у Мінжылкамгасе гэта звязваюць выключна з падачай цяпла ў кватэры.

"У Беларусі тарыфы на паслугі ЖКГ да канца 2007 года не павысяцца", – паведаміў сёння начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Літвін.

"Па росце тарыфаў гэты год закрыты, і мы да гэтай тэмы да канца года не вяртаемся, бо ўсе межы ўжо выбраныя", – цытуе БелТА службоўца.

Паводле яго слоў, з пачаткам ацяпляльнага сезону чаканая асераднёная плата за жыллёва-камунальныя паслугі складзе за аднапакаёвую кватэру – Br81,4 тыс. Улетку за аднапакаёвую кватэру плацілі ў сярэднім Br49,7 тыс. Плата за двухпакаёвую кватэру ўзімку складзе Br122,2 тыс. (улетку – Br74,6 тыс.), за трохпакаёвую – Br170 тыс. (улетку – Br101,7 тыс.), паведамляе АФН.

"Такім чынам, мы будзем плаціць больш за кватэру толькі ў сувязі з атрыманнем цяпла", – сказаў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках