Юры Хадыка: «Затрыманьні Івашкевіча і Ўхналёва на руку імпэрскім колам у Крамлі»
- 27.09.2007, 16:42
25 верасьня затрымалі намесьніка старшыні Партыі БНФ, старшыню аргкамітэту Эўрапейскага Маршу Віктара Івашкевіча і сакратара ЦК Партыі камуністаў беларускай Валера Ўхналёва. Як ацаніць гэтыя дзеяньні ўлады ў кантэксьце прапановаў апазыцыі пачаць дыялёг? Ці здымаецца гэтая тэма з парадку дня Аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Ці правільна ацаніла апазыцыя палітычную тэндэнцыю? Аб гэтым новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды” на “Радыё Свабода”. Удзельнікі: намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка і намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.