10 чэрвеня 2026, Серада, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа ўвайсці ў еўрапейскі энергетычны рынак

Беларусь можа ўвайсці ў еўрапейскі энергетычны рынак

Беларусь вядзе перамовы аб супрацоўніцтве з Еўропай у рамках Энергетычнай хартыі. На думку экспертаў, на фоне крызісу расейска-беларускіх стасункаў далучэнне Беларусі да еўрапейскага энергетычнага рынку цалкам рэальнае.

Еўропа заклікае Беларусь ратыфікаваць дамову да Энергетычнай хартыі. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага ўрада, у тлумачэнні да вынікаў сустрэчы генеральнага сакратара Сакратарыята Энергетычнай хартыі Андрэ Мернье з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам. На думку Андрэ Мернье, «ратыфікацыя была б выгодная для Беларусі і можа паслужыць сігналам для інвестараў». Важная яна і для іншых краін – сябраў Энергетычнай хартыі, бо Беларусь транзітная краіна. Мернье лічыць, што «цяпер склаліся спрыяльныя ўмовы для ратыфікацыі».

Уладзімір Сямашка, у сваю чаргу, паведаміў, што Менск «гатовы абмяркоўваць і знаходзіць узаемапрымальныя рашэнні, якія будуць спрыяць інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку і ўзмацняць гарантыі энергабяспекі краіны». Праўда, ён адзначыў, што, прымаючы рашэнне, Беларусь мае намер улічваць пазіцыю Расеі па гэтым пытанні. Расея таксама не ратыфікавала дамову да Энергетычнай хартыі, бо лічыць яе невыгоднай для сябе, адзначае «Независимая газета».

Аднаўленне абмеркавання пытання аб ратыфікацыі дамовы да Энергетычнай хартыі беларускія эксперты не схільныя лічыць выпадковасцю. Раней яны звярталі ўвагу на тое, што Беларусь не падпісвае гэты дакумент нараўне з краінамі, якія валодаюць уласнымі энергетычнымі рэсурсамі. Доступ да расейскіх энергарэсурсаў па льготных цэнах, існуючы да 2007 года, рабіў неактуальнай праблему энергетычнай бяспекі. Сёння ж сітуацыя істотна змянілася. Цяпер Беларусі бліжэй пазіцыя еўрапейскіх дзяржаў, якія з'яўляюцца залежнымі ад паставак энергарэсурсаў, і найперш расейскіх.

Нагадаем, што сама Энергетычная хартыя была падпісаная ў 1991 годзе як дэкларацыя аб намерах супрацоўніцтва паміж Усходам і Захадам. Дамова да яе, якая агаворвае пэўныя ўмовы такога супрацоўніцтва, быў падпісаны ў 1994 годзе. Яго мэта – стварыць адзіны энергетычны рынак у ЕЗ і пабудаваць зразумелыя і празрыстыя стасункі з іншымі краінамі ў энергетычнай сферы. На задуму стваральнікаў, дакумент павінен перашкаджаць дзяржаўнай манаполіі ў энергетыцы. Зыходзячы з гэтага тэзіса, становіцца зразумелым нежаданне далучацца да яе краін, багатых энергарэсурсамі і якія хацелі б захаваць сваё становішча.

Беларусь, якая страціла энергетычныя датацыі Расеі, звярнулася на пачатку гэтага года да ЕЗ з просьбай пашырыць і паглыбіць супрацоўніцтва ў энергасферы. Афіцыйных паведамленняў на гэты конт няма.

З аднаго боку, ЕЗ зацікаўлены ў супрацоўніцтве з краінай, ад якой у нямалай ступені залежыць энергетычная бяспека Еўропы (падчас апошняга расейска-беларускага крызісу ЕЗ у гэтым лішні раз упэўніўся). З другога – існуюць раней сфармуляваныя ўмовы магчымага супрацоўніцтва: вяртанне Беларусі да дэмакратычных каштоўнасцяў і найперш вызваленне тых зняволеных, якіх Еўропа лічыць палітычнымі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках