Азаронак зоймецца «сапраўднымі мужыкамі»
1
10:39, — Культура
Намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак у новым тэлесезоне будзе весці на БТ праграму «Мужыкі».
Беларускія СМІ паведамляюць, што аўтар праекту запрашае на душэўную гутарку «сапраўдных мужыкоў».
«Практычна ўсе героі праграмы – яго сябры. Цікава, што ў госці да Юрыя Уладзіміравіча прыходзяць не толькі вядомыя асобы, але і звычайныя людзі. Напрыклад, мужчына, які лепш за ўсіх вяжа венікі для лазні», – піша «КП в Беларуси».
Раней, нагадаем, Азаронак займаў пасаду прэс-сакратара пракурора Рэспублікі Беларусь. Стаў вядомы ў сярэдзіне 1990-х гадоў як аўтар фільма “Нянавісць. Дзеці хлусні”, накіраванага супраць Беларускага Народнага фронту і асабліва супраць лідэра БНФ у той час Зянона Пазняка. Пазней Юры Азаронак зрабіў шэраг іншых адыёзных, прапагандысцкіх фільмаў пра беларускую апазіцыю, паказаных на Беларускім тэлебачанні.





