10 чэрвеня 2026, Серада, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стыхійны страйк прадпрымальнікаў у Баранавічах

Баранавіцкіх прадпрымальнікаў абурылі дзеяньні падатковых інспэктараў, якія прыехалі з Івацэвічаў. Паводле заканадаўства, інспэктары мусілі адзначыцца ў адмысловым журнале рынку і паставіць свае подпісы пра тое, што яны прыехалі зрабіць фінансавую праверку.

Некалькі дзён таму рынак наведалі мясцовыя міліцыянты з аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Яны таксама правяралі працу прадпрымальнікаў.

Прадпрымальнікі кажуць, што праваахоўныя і фіскальныя органы шукаюць грошай, якія можна спагнаць зь бізнэсоўцаў за дробныя парушэньні, паведапмляе “Радыё Свабода”.

Да прадпрымальнікаў з цэнтральнага Каапэратыўнага рынку сталі далучацца прадпрымальнікі з двух драбнейшых баранавіцкіх рынкаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках