10 чэрвеня 2026, Серада, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што хавае ад журналістаў упраўленне адукацыі?

Начальнік упраўлення адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама Ігар Стасевіч адмовіў у інфармацыі журналісту мясцовай недзяржаўнай газеты “Intex-press”.

27 верасня карэспандэнт незалежнай газеты Наталля Семяновіч, рыхтуючы матэрыял да Дня настаўніка, звярнулася да І. Стасевіча, каб удакладніць, колькі ў школах горада працуе педагогаў. Аднак чыноўнік адмовіўся адказаць на пытанне і заявіў, што гэта закрытая інфармацыя.

Як адзначаюць журналісты газеты “Intex-press”, упраўленне адукацыі з’яўляецца адным з самых закрытых для стасункаў з незалежнай прэсай падраздзяленнем Баранавіцкага гарвыканкама.

“Незразумела, якія страшныя таямніцы хаваюць ад дзесяткаў тысяч гараджан – чытачоў незалежнай газеты – чыноўнікі ўпраўлення адукацыі. Але, калі судзіць па зносінах з незалежнай прэсай, ім ёсць што хаваць”, – зазначыла ў гутарцы са службай маніторынгу БАЖ Наталля Семяновіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках