9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ правёў ператрус у кватэры журналіста «Белсата»

12 студзеня ў Гомелі ў кватэры сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Падсасоннага супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус.

Напачатку ў дзьверы кватэры ў доме на вуліцы Валатоўскай, 2, якую здымае журналіст, стаў грукаць участковы Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Пракапенка. Патрабаваў адчыніць дзьверы: маўляў, шум у кватэры перашкаджае суседзям зьнізу.

Журналіст адказаў, што дома ён адзін – ніхто ў кватэры не шуміць, а суседзяў зьнізу на першым паверсе наогул няма – там прадуктовая крама.

“Ужо пасьля гэтага зьявіліся супрацоўнікі КДБ, сказалі, што ў іх ёсьць санкцыя на вобыск, патрабавалі адчыніць дзьверы. Я адмаўляўся, яны папярэдзілі, што дзьверы будуць ламаць. У санкцыі было напісана: Сяргей Падсасонны падазраецца ў тым, што зьяўляецца арганізатарам “Маладога фронту”, зацягвае туды вучняў, студэнтаў з мэтай дыскрэдытацыі краіны”, -- паведаміў журналіст "Радыё Свабода".

Падтрымаць Сяргея прыйшлі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яны прапаноўвалі сябе ў якасьці панятых падчас ператрусу, аднак міліцыя й чэкісты выштурхнулі іх за дзьверы.

У Сяргея Падсасоннага сканфіскавалі жорсткі дыск з кампутару, відэакамэру, флэш-карту. Пратакол ператрусу падпісаў опэрупаўнаважаны КДБ, старшы лейтэнант Мельнікаў.

У лістападзе мінулага году супрацоўнікі КДБ гвалтам забралі Сяргея Падсасоннага з кватэры ва ўправу на так званую гутарку – цікавіліся, ці мае ён дачыненьне да спадарожнікавага тэлеканалу “Белсат”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках