9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рубель самы ненадзейны ва ўсім СНД

2

Беларусь застаецца лідэрам сярод краін былога СССР па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра. Такі вынік праведзенага БелаПАН аналізу афіцыйных валютных курсаў на 1 студзеня 2008 года да даляра.

Афіцыйны курс даляра на пачатак цяперашняга года ў Беларусі склаў 21.500.000 рублёў (без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў). На другім месцы Туркменістан – 3.125.000, на трэцім – Грузія – 1.591.600.

Далей ідуць: Узбекістан – 1.290.000, Украіна – 505.000, Таджыкістан – 346.490, Арменія – 60.844, Казахстан – 60.150, Азербайджан – 42.265, Расея – 24.546, Малдова – 13.319, Кыргызстан – 7.100.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва – 235,7, Эстонія – 106,4, Латвія – 96,8.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася па дачыненні да амерыканскага даляра ў 6,9 разоў больш за валюту Туркменістана, у 13,5 разоў – Грузіі, у 16,7 разоў – Узбекістана, у 42,6 разоў – Украіны, у 62,1 разоў – Таджыкістана, у 353 разоў – Арменіі, у 357 разоў – Казахстана, у 509 разоў – Азербайджана, у 876 разоў – Расеі, у 1.899 разоў – Малдовы, у 3.028 разоў – Кыргызстана, у 91.210 разоў – Літвы, у 202.102 разоў – Эстоніі і ў 222.107 разоў больш за валюту Латвіі.

У Туркменістане афіцыйны курс даляра ніжэйшы за рынкавы прыкладна ў 3,5 разоў, але і з улікам гэтага фактару беларуская валюта абясцэнілася амаль у два разы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках