9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў прымусяць вучыць гішпанскую мову – для працы ў Венесуэле

13

У Беларусі неабходна пачаць падрыхтоўку інжынераў і будаўнікоў з веданнем гішпанскай мовы. Такую думку выказаў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на рэспубліканскай нарадзе працаўнікоў сістэмы адукацыі.

"Беларусь пашырае сваю прысутнасць у Венесуэле і Лацінскай Амерыцы ў цэлым, і сістэма адукацыі павінна падрыхтаваць спецыялістаў, гатовых да працы ў гэтых краінах, – муляроў, бетоншчыкаў, інжынераў, якія будуць размаўляць на гішпанскай мове", – лічыць Аляксандр Радзькоў.

Цяпер у навучальных установах гішпанскую мову вывучаюць каля 1 тыс. 700 чалавек. Паміж Беларуссю і Венесуэлай падпісаная дамова аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, якая мяркуе навучанне замежных студэнтаў у беларускіх ВНУ, а значыць, нашы студэнты змогуць вывучаць гішпанскую мову, маючы ўзаеміны з яе носьбітамі, дадаў міністр.

"Школа павінна знаходзіцца ў авангардзе, прадбачыць – з веданнем якіх моў будуць запатрабаваныя спецыялісты праз пяць, дзесяць, пятнаццаць гадоў", – сказаў Аляксандр Радзькоў.

На яго думку, неабходна вывучаць на інжынерных спецыяльнасцях таксама кітайскую і японскую мовы. "Выпускнік агульнаадукацыйнай школы павінен валодаць адной з еўрапейскіх або ўсходніх моў, прычым не на ўзроўні карыстальніка слоўніка, а ў гутарцы – разумець свайго суразмоўцу, умець адказваць на пытанні, тлумачыць асновы вытворчасці", – рэзюмаваў міністр.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках