9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь – адна з самых эканамічна несвабодных краін у свеце

2
Беларусь – адна з самых эканамічна несвабодных краін у свеце

Паводле даследавання амерыканскага «Фонду спадчыны» і газеты The Wall Street Journal, Беларусь займае адно з апошніх месцаў у свеце па ўзроўні эканамічнай свабоды – 150-ае з 157 магчымых – і стаіць у адным шэрагу з такімі краінамі як Іран, Туркменістан, Бірма, Лівія, Зімбабве, Куба і КНДР.

«Самай свабоднай эканомікай» застаецца Ганконг, сведчаць апублікаваныя сёння вынікі штогадовага сумеснага даследавання. Былы брытанскі анклаў, які перайшоў пад юрысдыкцыю Кітая па формуле «адна краіна – дзве сістэмы», лідыруе ў гэтым рэйтынгу чатырнаццаты год запар. «Мы маем намер і надалей утрымліваць гэтае становішча», – заявіў сёння сакратар па фінансавых пытаннях мясцовай адміністрацыі Джон Цзэн.

«Індэкс эканамічнай свабоды» Ганконга аўтары дакладу ацанілі ў 90,3 балы з 100. На другім месцы – Сінгапур з 87,4 бала, а замыкае першую тройку Ірландыя (82,4). У дзесятку лідэраў увайшлі таксама Аўстралія, ЗША, Новая Зеландыя, Канада, Чылі, Швейцарыя і Вялікабрытанія.

Расея апынулася на 134-м месцы – паміж Украінай і В'етнамам. Кітай атрымаў 52,8 бала і знаходзіцца на 126-ай пазіцыі сярод 162 краін і тэрыторый свету, ахопленых даследаваннем. Замыкаюць спіс Беларусь, Іран, Туркменія, Бірма, Лівія, Зімбабве, Куба і КНДР.

Рэйтынг складаецца спецыялістамі на аснове разлікаў па дзесяці асноўных катэгорыях, якія ўлічваюць ступень эканамічных, гандлёвых свабодаў, інвестыцыйнай адкрытасці, умяшання дзяржавы ў эканоміку, фактар карупцыі і інш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках