banner1 banner1 banner1

15.01.2008

Галадоўка прыпыненая, пратэст працягнецца 3

11:51, — Палітыка

Пацыенты Рэспубліканскай тубэркулёзнай бальніцы ў Наваельні (Дзятлаўскі раён, Гарадзеншчына) прыпынілі галадоўку.

Як паведаміў "Нашай ніве" адзін з удзельнікаў галадоўкі Сяргей Воранаў, іх акцыя прыпыненая па аб’ектыўных прычынах:

«Мы ня можам доўга галадаць, бо ня зможам прымаць лекі. У сваю чаргу адмова ад лекаў ёсьць парушэньнем лекавага працэсу, што можа пацягнуць за сабой перавод на прымусовае лячэньне ў бальніцу зачыненага тыпу».

Па яго словах, на вячэру ўчора выйшлі каля 20 чалавек — пацыенты з найбольш складанай формай захворваньня, а таксама жанчыны. С. Воранаў дзеліцца ўражаньнямі ад ўчорашняга:

«Гэта была стыхійная акцыя, да якой мы не рыхтаваліся. Людзі трымаліся і трымаюцца добра, найбольш актыўныя заклікалі працягваць галадаць, але тут патрэбная салідарнасьць, бо як гэта — нехта будзе хадзіць у сталоўку, а нехта сядзець галодны ў палаце».

Тым не менш, паводле словаў хворых, іхнія патрабаваньні, ня гледзячы на абяцаньні галоўурача Мечыслава Доўгаля, ня выкананыя — гарачай вады па-ранейшаму няма, у палатах халодна і сыра, як і ўчора.

«Дзіўна, няўжо гэта так складана зрабіць за суткі» — дзівіцца сп. Воранаў.

Ён кажа, што акцыя пратэсту ня спыненая, пакуль што людзі абмяркоўваюць наступныя свае дзеяньні.

Нагадаем, што ўчора ў Рэспубліканскай тубэркулёзнай бальніцы каля 150 чалавек хворых на сухоты ня выйшлі на сьняданак. Яны патрабавалі паляпшэньня ўмоваў лячэньня. Галоўны ўрач Вячаслаў Доўгаль назваў іх патрабаваньні неабгрунтаванымі. В. Доўгаль лічыць, што прычынай галадоўкі стала забарона вольнага выхаду хворых за тэрыторыю бальніцы. Па яго словах, на тэрыторыі РТБ ёсьць усё неабходнае, хворыя сьцьвярджаюць адваротнае — кажуць пра адсутнасьць самых неабходных сродкаў гігіены, лекаў, якаснага харчу, наракаюць на кепскія ўмовы ўтрыманьня.

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (8677)

6.10, 14:51, — Палітыка

Мужная назіральніца раскрывае махінацыі: яўка на «выбарах» сфальсіфікаваная (Відэа) (6014)

1.10, 13:44, — Палітыка

Спектакль погорелого театра для Европы (5058)

2.10, 11:22, Ирина Халип, «Ежедневный журнал» — Палітыка

Блогеры против «Спортивной панорамы»: Они не болели за БАТЭ с красно-зелеными флагами (4206)

3.10, 20:22, — Палітыка

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц» (4175)

3.10, 15:58, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (4029)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4026)

6.10, 14:56, — Палітыка

Большасць не хадзілі на «выбары» (3925)

1.10, 10:24, — Палітыка

Страх Лукашенко (3736)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Задержан подозреваемый в причастности к взрыву в Минске 4 июля (обновлено) (3673)

3.10, 18:11, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: