9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CPJ заклікае спыніць перасьлед журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў (The Committee to Protect Journalists - CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць перасьлед незалежных журналістаў.

Кіраўнік CPJ Джоўл Сайман заявіў у Нью-Ёрку, што праваабарончая арганізацыя запалоханая нядаўнімі арыштамі і затрыманьнямі пазаштатных беларускіх рэпартэраў - фотакарэспандэнта Арсеня Пахомава (Наша Ніва), тэлежурналістаў Галіны і Ўладзімера Самойлавых, тэлеапэратара Валера Булдыкі, паведамляе “Радыё Свабода”.

У заяве CPJ гаворыцца, што гэтыя журналісты пацярпелі ад уладаў за асьвятленьне нядаўняй акцыі прадпрымальнікаў у Менску.

“Беларускія ўлады павінны спыніць перасьлед журналістаў за іх працу”, - заявіў Джоўл Сайман.

Ён таксама заклікаў беларускія ўлады вызваліць арыштаванага на 15 сутак Арсеня Пахомава і вярнуць назад канфіскаваную ў беларускіх калегаў апаратуру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках