banner1 banner1 banner1

15.01.2008

Прадпрымальнікі выйдуць на вуліцы 21 студзеня а 12 гадзіне важная навіна 51

14:59, — Палітыка

Прадпрымальнікі выйдуць на вуліцы 21 студзеня а 12 гадзіне

21 студзеня а 12 гадзіне прадпрымальнікі зноў выйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Гэтым разам яны маюць намер пратэставаць не толькі супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, але і ў адказ на неапраўдана жорсткую рэакцыю ўлад на акцыю пратэсту 10 студзеня. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Паводле яго слоў, “10 студзеня людзі, сабраўшыся на Кастрычніцкай плошчы, спадзяваліся пачуць нейкую пэўную аргументацыю ад улад з нагоды такой непахіснай пазіцыі па ўказе №760 або, як мінімум, адказ на пытанне, як ім жыць у гэтых умовах далей. Але ўлада адказала рэпрэсіямі, арыштамі лідэраў прадпрымальніцкага руху, пагрозамі ліквідацыі прадпрымальніцкіх структур. Таму сёння было пацверджанае рашэнне, прынятае людзьмі на Плошчы – 21 студзеня а 12 гадзіне мы павінны зноў выйсці на Кастрычніцкую плошчу”, – заявіў Віктар Гарбачоў.

Ён паведаміў, што ў рэгіёнах у гэты дзень таксама пройдуць акцыі пратэсту. “У адсутнасць большасці лідэраў, якія знаходзяцца за кратамі, цяпер рэгіянальныя структуры самі сталі выказваць ініцыятыву на месцах і прымаць рашэнні, як пра ўдзел у акцыях пратэсту, так і пра працяг страйку – у шэрагу месцаў страйк працягнецца да вызвалення ўсіх удзельнікаў”, – сказаў Гарбачоў.

Лідэр прадпрымальнікаў таксама пацвердзіў інфармацыю пра тое, што з 1 лютага страйк прадпрымальнікаў будзе працягнуты. “Цяпер некаторыя з тых, хто страйкуе, выказалі намер выйсці на працу на тыдзень–другі. Але тут рашэнне прымаецца на ўзроўні рэгіянальных структур, а часам і асабіста кожным. Бо раней гаворка ішла пра двухтыднёвы страйк з 1 да 15 студзеня. Аднак цяпер мы дамовіліся пра працяг ужо бестэрміновага страйку з 1 лютага, калі да гэтага часу нічога не змяніцца ў пазіцыі ўлад”, – падкрэсліў Гарбачоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што праз тыдзень пасля акцыі 10 студзеня з боку ўлад, акрамя непахвальных выказванняў у свой адрас прадпрымальнікі так і не пачулі нічога пэўнага пра свой далейшы лёс, таму ім не застаецца нічога, як дамагацца захавання іх правоў праз акцыі пратэсту. “Мы так і не дачакаліся адказу на пытанне, як дзяржава мае намер вырашаць гэтую праблему. Можа, даведаемся 21 студзеня”, – зазначыў Віктар Гарбачоў.

Лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” падкрэсліў, што гэтым разам людзі маюць намер патрабаваць не толькі мараторыя на дыскрымінацыйны указ №760, які знішчае практычна ўвесь малы бізнэс краіны, але пратэставаць супраць рэпрэсій з боку ўлад па дачыненні да актывістаў прадпрымальніцкага руху, парушэння правоў і свабодаў у краіне.

Нагадаем, гэта будзе ўжо трэцяя акцыя пратэсту прадпрымальнікаў за апошнія тры месяцы. Акцыі, якія адбыліся 10 снежня і 10 студзеня скончыліся арыштамі лідэраў прадпрымальніцкага руху. А 10 студзеня былі затрыманыя і арыштаваныя 23 чалавекі, пры гэтым большасць з іх жорстка збівалі амапаўцы пры затрыманні альбо па дарозе ў міліцыю ў аўтазаках.

Напісаць каментар (51)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7593)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6386)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6023)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6001)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5682)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5095)

15.08, 17:30, — Палітыка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5094)

19.08, 12:26, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4719)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4025)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3669)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: