9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматлікія ўкраінцы будуць ездзіць у Еўропу бясплатна

4

15 студзеня Вярхоўная Рада ратыфікавала пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам. За прыняцце праекту закона прагаласавалі 413 дэпутатаў.

Пасля ўступлення ў дзеянне гэтага пагаднення 12 катэгорый грамадзян Украіны будуць атрымоўваць візы ў краіны ЕЗ бясплатна.

У прыватнасці, бясплатна 5-летнія шматразовыя візы будуць атрымоўваць журналісты і блізкія сваякі тых грамадзян Украіны, у якіх ёсць дазвол на пражыванне ў краінах-сябрах ЕЗ (жонка, муж, бацькі і дзеці), а таксама сябры афіцыйных дэлегацый, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання (на тэрмін дзеяння іх паўнамоцтваў).

Таксама бясплатныя аднагадовыя шматразовыя візы будуць атрымоўваць дзеячы навукі, культуры, мастацтва, асобы, якія бяруць удзел ва ўніверсітэцкіх і іншых праграмах абмену, спартсмены і суправаджаючыя іх асобы, а таксама прафесійныя перавознікі.

Калі тэрмін наведвання не перавышае 90 дзён за перыяд 180 дзён, то бясплатна атрымоўваць візы будуць асобы, якія вандруюць з гуманітарнай мэтай, альбо для атрымання неадкладнага медыцынскага лячэння. Пры такіх жа ўмовах візы атрымаюць тыя, хто падарожнічае з мэтай наведаць цяжкахворага блізкага сваяка або для ўдзелу ў пахаваннях блізкага сваяка.

У залежнасці ад мэты падарожжа, на тэрмін не больш як 90 дзён за перыяд 180 дзён, будуць бясплатна атрымліваць візы пенсіянеры, інваліды і асобы, якія іх суправаджаюць, дзеці да 18 гадоў або да 21 года, калі яны знаходзяцца на ўтрыманні, вучні, студэнты, аспіранты і настаўнікі, якія іх суправаджаюць.

Усе астатнія катэгорыі грамадзян Украіны, у тым ліку і бізнэсмэны, будуць атрымоўваць візы ў краіны ЕЗ за 35 еўра.

Нагадаем, 29 лістапада 2007 года Рада міністраў Еўрапейскага Звязу ўхваліла Пагадненне паміж Украінай і ЕЗ аб спрашчэнні выдачы віз і Пагадненне паміж Украінай і ЕЗ аб рэадміссіі асоб. Гэтым была завершаная працэдура ратыфікацыі дакументаў з боку Еўразвязу.

Дарэчы, 35 еўра каштуе віза ў краіны ЕЗ і для грамадзян Расеі. Адпаведны дакумент быў падпісаны паміж Еўразвязам і РФ у канцы мінулага года ў рамках праграмы добрасуседства.

Між іншым, беларусы – адзіная краіна ў Еўропе, грамадзяне якой за візу ў краіны ЕЗ змушаныя плаціць 60 еўра, бо Лукашэнка не хоча выконваць 12 умоў Еўразвяза, галоўнай з якіх з'яўляецца вызваленне палітвязняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках