9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інваліды атрымалі жыроўкі без скідкі

10

Хоць па законе льготы на аплату камуналкі яны маюць.

– Я аплачвала 50% камунальных паслуг як інвалід другой групы. А у гэтым месяцы атрымала жыроўку без скідкі! У ЖЭСе мне сказалі, што цяпер давядзецца аплачваць цалкам, таму што ў мяне ёсць дачка. Але яна жыве асобна і ў мяне не прапісаная, – распавяла 79-гадовая Марыя Маркаўна.

Падобных званкоў у рэдакцыю «КП в Беларуси» за два апошнія дні было больш за дзесятак!

У Міністэрстве ЖКГ паведамілі, што льгота на 50%-ую скідку на камунальныя паслугі ў інвалідаў першай і другой груп засталася, але пры ўмове, калі працаздольныя сябры сям'і не жывуць разам з імі і не вядуць сумесную гаспадарку.

Службоўцы каментуюць няправільныя разлікі тым, што тлумачэнне з адміністрацыі прэзідэнта па законе «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях» у міністэрства прыйшло толькі на гэтым тыдні і абяцаюць, што ў наступным месяцы тым, у каго грошы ўтрыманыя няправільна, будзе зроблены пераразлік.

Пры гэтым настойваюць, што аплаціць у гэтым месяцы неабходна суму, названую ў жыроўцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках