10 чэрвеня 2026, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бухгалтары менскага ўпраўлення адукацыі выкралі 100 тысяч даляраў

Паводле матэрыялаў следства, бухгалтары ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Менска, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, па папярэдняй змове рыхтавалі падробленыя бухгалтарскія дакументы і падавалі іх у банк на атрыманне зарплаты для сябе. З фондаў эканоміі заработнай платы дашкольных і школьных устаноў Фрунзенскага раёна яны залічалі на свае асабістыя карт-рахункі прэміі і за тры гады выкралі звыш як Br 210 млн (каля 100.000$).

Цяпер усе падазраваныя знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, вядзецца следства. Паводле крымінальнага заканадаўства, за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў адмыслова буйным памеры службовым асобам пагражае пакаранне ў відзе пазбаўлення свабоды ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках