Керт Фрэзер: «Грабоўскаму трэба заставацца за акіянам»
- 22.01.2008, 11:56
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Керт Фрэзер не лічыць, што форварду «Манрэаля» Міхаілу Грабоўскаму варта вяртацца ў расейскую хакейную суперлігу, дзе шматлікія каманды з задавальненнем скарысталіся б яго паслугамі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску.
«Яму трэба заставацца за акіянам і працягваць упарта працаваць, каб даказаць кіраўніцтву «Манрэаля», што ён годны выступаць за гэты тытулаваны клуб», – цытуе Фрэйзера «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».