У Менску пабудуюць «Хаятт» і гіганцкі аквапарк
4
13:13, — Эканоміка
Вядомы міжнародны гатэль-аператар "Хаятт" прыступіў да будаўніцтва гасцініцы ў Менску. Аб'ём інвестыцый у новы гатэль, разлічаны на 240 нумароў, складзе каля $60 млн. Праект маюць намер ажыццявіць за 2 гады.
Таксама ў Менску з'явіцца суперсучасны аквапарк. Пляцоўка для аквапарка размешчаная на тэрыторыі, прылеглай да Драздоўкага вадасховішча зблізку перакрыжавання праспекта Пераможцаў і Менскай кальцавой аўтадарогі. Аквапарк будзе ўяўляць сабою ўнікальны комплекс агульнай плошчай звыш як 14 тыс.кв.м, у якім будуць скарыстаныя практычна ўсе найноўшыя распрацоўкі ў галіне "індустрыі адпачынку".
Пра гэта быў паінфармаваны Аляксандр Лукашэнка падчас азнаямлення з праектам забудовы сталічнага праспекта Пераможцаў у гарадской ратушы.




