banner1 banner1 banner1

22.01.2008

Лепшыя выпускнікі паедуць працаваць на вёску 29

17:44, — Грамадства

Размяркоўваць выпускнікоў сёлета будуць па новым прынцыпе: лепшыя едуць у раёны, а тыя, хто вучыўся слаба, маюць шанец застацца ў Менску. Нават калі ёсць іменная заяўка на працу ў Менску, яе могуць праігнараваць.

У першую чаргу заўсёды размяркоўваюць тых, хто лепш вучыўся. Яны маюць права выбару будучага месца працы. Але сёлета яны змогуць выбіраць толькі з заявак, якія прыйшлі ва універсітэт з раёнаў.

У новым палажэнні аб размеркаванні прапісана, што выпускнікоў размяркоўваюць па заяўках арганізацый, якія прыйшлі на факультэты, і толькі потым па заяўках на канкрэтных выпускнікоў. Заяўкі на факультэты дасылаюць арганізацыі, якім патрэбныя спецыялісты і якія не могуць іх знайсці. Гэта ў асноўным арганізацыі з вельмі малымі заробкамі, у глыбінцы альбо нават у Чарнобыльскай зоне.

Калі першымі размяркоўваюць выдатнікаў, то менавіта яны трапляюць на гэтыя нявыгадныя заяўкі.

Сходы па размеркаванні ў многіх ВНУ ўжо адбыліся. Выпускнікі журфака БДУ распавялі Еўрарадыё тое, пра што там даведаліся.

“Нам кажуць, што першымі ідуць тыя, у каго самы высокі бал. Гэта, можа, пятнаццаць чалавек з курса. У іх будзе права выбару з прапанаваных месцаў. Атрымліваецца, першыя людзі, тыя, хто з самым высокім балам, едуць на вобласць, на раён, але ніяк не застаюцца ў Менску альбо там, дзе яны хочуць і дзе іх чакаюць. А той, хто ідзе апошнім, мае найбольшы шанец застацца там, дзе ён хоча і адкуль у яго заяўка. А заяўкі на канкрэтнага чалавека не будуць разглядацца, пакуль не “закрыюць” ўсе заяўкі, што прыйшлі з раёнаў і абласцей”.

Колькі будзе заявак на маладых спецыялістаў, пакуль ніхто не ведае. Але бывае так, што заявак прыходзіць больш, чым выпускнікоў. Плюс тыя заяўкі, якія не “закрыліся” ў мінулым годзе, зноў дзейнічаюць у гэтым.

Але па ўсім відаць, што вылічэнне колькасці заявак і сваёй чаргі не дапаможа выдатнікам.

У аддзеле кадраў Міністэрства інфармацыі пацвердзілі, што сённяшняя палітыка міністра адукацыі: лепшыя едуць у правінцыю.

Напэўна, выключэнні будуць, і некаторыя выдатнікі застануцца ў сталіцы. Але, калі слухаць кіраўніцтва менскіх ВНУ, будуць і адваротныя выключэнні: напрыклад, каб “закрыць” заяўку, студэнта могуць накіраваць працаваць нават не па спецыялізацыі.

Выпускнікам журфака БДУ патлумачылі, што пры размеркаванні грае ролю спецыяльнасць, але не спецыялізацыя. То бок студэнта, якога рыхтавалі для радыё ці тэлебачання, могуць размеркаваць у раённую газету, бо яго спецыяльнасць – гэта журналістыка. І тое, што ён за ўсе пяць гадоў ні разу не праходзіў практыку ў газеце, не істотна.

Напісаць каментар (29)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Ад рэпутацыі правінцыйнага дыктатара не вызваліцца

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

Амбасадар Беларусі ў Расеі збалбатнуў лішняга (26963)

29.08, 8:52, — Палітыка

Геніяльнае вынаходніцтва беларускіх навукоўцаў – машына па ўборцы агуркоў (Відэа) (6356)

27.08, 19:01, — Грамадства

Прыйшоў час паказаць сілу (5421)

25.08, 12:58, Андрэй Саннікаў, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» — Палітыка

Мядзведзеў збіраецца ваяваць з Амэрыкай з дапамогай Лукашэнкі? (4536)

27.08, 8:21, — Палітыка

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца» (4162)

28.08, 17:56, — Палітыка

Посол Беларуси в России: «Лукашенко скоро поддержит независимость Южной Осетии и Абхазии» (3961)

28.08, 18:40, — Палітыка

Урад у чаканні катастрофы: «Газпрам» «з'еў» прафіцыт бюджэта (3891)

26.08, 12:26, — Эканоміка

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена) (3801)

27.08, 12:10, — Палітыка

Россию уже ничто не спасет (3782)

25.08, 10:53, — У свеце

Козулин хвалит Америку, но не против российского рубля (3526)

26.08, 8:59, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: