banner1 banner1 banner1

23.01.2008

Выбаршчыкам Зюганава абяцаюць жыллё па беларускіх цэнах 7

9:42, — Палітыка

"Хочаш быць упэўненым, што атрымаеш жыллё, прыходзь на выбары 2 сакавіка і галасуй за Зюганава Г.А.! Пераможа ён – жыллё стане даступным, як у Беларусі!" – такі рэкламны заклік размешчаны на сайце Камуністычнай Партыі Расейскай Федэрацыі. Кіраўнік КПРФ Зюганаў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на сакавіцкіх выбарах прэзідэнта Расеі.

А каб падмацаваць дадзены лозунг, на сайце прыводзіцца афіцыйная беларуская статыстыка пра поспехі ў сферы будаўніцтва жылля. Пра суадносіны цэнаў і зарплат у Расеі і Беларусі, праўда, нічога не гаворыцца.

Сёння ж у Расеі разгарэўся скандал – газета "Ведомости" паведаміла са спасылкай на некалькіх функцыянераў КПРФ, што Зюганаў можа адмовіцца ад удзелу ў выбарах, бо яны з'яўляюцца "фарсам". Паводле дадзеных "Ведомостей", у самыя блізкія тыдзень-два камуністы вырашаць, ці варта Зюганаву ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Самі камуністы, па словах іх лідэраў, пытанне аб здыманні лідэра КПРФ Генадзя Зюганава з прэзідэнцкіх выбараў не абмяркоўвалі. Разам з тым, першы намеснік старшыні цэнтральнага камітэта Кампартыі Іван Мельнікаў адзначыў: "Калі будзе працягнутае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса, [...] калі будзе па-ранейшаму абсалютна няроўны доступ кандыдатаў да СМІ, [...] то мы, не выключана, разгледзім гэтае пытанне".

Лідэр КПРФ з'яўляецца адным з трох зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты, нараўне з Дзмітрыем Мядзведзевым, высунутым "Единой Россией", і Уладзімірам Жырыноўскім, высунутым ЛДПР. Да канца тыдня ЦВК РФ разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі двух кандыдатаў-самавылучэнцаў – лідэра Дэмакратычнай партыі Андрэя Багданава і лідэра Народна-дэмакратычнага саюза Міхаіла Касьянава.

Напісаць каментар (7)

Навіны
па тэме

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Байкот-2008

Ці варта браць удзел у выбарчым фарсе?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Беларусы для Расеі -- «грамадзяне» Паўднёвай Асеціі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Вызвалены

Палітвязень Сяргей Парсюкевіч

Вызвалены

Іншыя падборкі

Папулярныя навіны

АЛЕКСАНДР КОЗУЛИН ВЫШЕЛ НА СВОБОДУ (7594)

16.08, 15:48, — Палітыка

Бясчынствы расейскіх вайскоўцаў у Грузіі (Відэа) (6392)

15.08, 11:32, — У свеце

Через год в Беларуси может произойти переворот? (6026)

18.08, 13:43, — Эканоміка

Александра Козулина задержали по дороге на похороны тестя (Обновлено) (6001)

17.08, 11:29, — Палітыка

Галоўная тэма перамоваў Лукашэнкі і Мядзведзева (5689)

19.08, 15:31, — Эканоміка

Пуцін не захацеў размаўляць з Сідорскім аб кошце на газ і крэдытах (5097)

15.08, 17:30, — Палітыка

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена) (5097)

19.08, 12:26, — Палітыка

Аляксандр Казулін: «Калі выбары не будуць свабоднымі, людзі павінныя пратэставаць» (Фота, відэа) (4722)

20.08, 13:11, — Палітыка

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі (4026)

15.08, 17:23, — Эканоміка

Аляксандар Казулін: «Астатнія палітвязні вінныя быць вызваленымі ў найблізкім часе» (3672)

18.08, 10:44, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: