banner1 banner1 banner1

23.01.2008

Давос зноў адкрываецца без нас

10:39, — Эканоміка

Сёння адкрываецца сусветны эканамічны форум у Давосе. Галоўнай тэмай мерапрыемства стане сусветны фінансавы крызіс, нарастаючая роля дзяржаўных інвестыцыйных фондаў і рост цэн на рынку харчавання. Форум пройдзе з 23 па 27 студзеня.

Сёлета на форум, які пройдзе пад дэвізам "Сіла інавацыйнага супрацоўніцтва", збяруцца больш як 2,5 тыс. удзельнікаў з 88 краін, у тым ліку 27 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, 113 міністраў, прадстаўнікі вядучых міжнародных арганізацый і грамадскія дзеячы з усіх рэгіёнаў свету. Сярод сустаршыняў форума – экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр і былы дзяржсакратар ЗША Генры Кіссінджэр.

Сусветная бізнэс-супольнасць будзе прадстаўленая на форуме 1370 кіраўнікамі найбуйнейшых кампаній, у тым ліку 74 з 100 кіраўнікоў транснацыянальных карпарацый, якія ўваходзяць у "першую сотню" па рэйтынгах самых прэстыжных эканамічных выданняў.

Кіраўнікі 20 вядучых краін запрашаюцца на саміт аўтаматычна. Беларусь ні ў "аўтаматычны" спіс, ні ў спіс спецыяльна запрошаных не ўваходзіць.

Сярод тэм саміту будуць дамінаваць эканамічныя праблемы – наступствы крызісу на рынку высокарызыкоўнай іпатэкі, перамяшчэнне капіталу ад краін-спажыўцоў да краін – вытворцаў энергіі, інфляцыйныя тэндэнцыі, – мяркуе заснавальнік СЭФ Клаўс Шваб.

Арганізатары форума вызначылі пяць асноўных тэм дыскусій, якія маюць адбыцца: "Эканоміка і фінансы – шляхі пераадолення нестабільнасці"; "Бізнэс: супрацоўніцтва ва ўмовах канкурэнцыі"; "Геапалітыка: узгадненне агульных інтарэсаў, пераадольваючы рознагалоссі"; "Навука і тэхналогія: аптымізацыя выкарыстання прыродных умоў з улікам апошніх дасягненняў навукі"; "Грамадскія каштоўнасці: аналіз будучых перамен".

Клаўс Шваб лічыць заўчасным казаць пра крызіс у сусветнай эканомікі. Паводле яго слоў, тэмпы росту запаволіліся толькі на 3,5% супраць прагназаваных 5%.

Адмысловую ўвагу сёлета прыцягвае ўдзел у Давоскім форуме прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі. Гэта абумоўленае не толькі тым, што краіна перажывае ў апошнія гады сур'ёзныя палітычныя перабудовы, але і тым, што форум супадае па часе з чаканым 25 студзеня рашэннем Сусветнай гандлёвай арганізацыі аб прыняцці Украіны ў сябры СГА. У Юшчанкі прадугледжаныя больш як 15 двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам краін – удзельніц форума.

На сённяшнім першым пленарным пасяджэнні форума будуць абмеркаваныя праблемы глабальных кліматычных перамен і барацьбы з тэрарызмам. Свой аналіз становішча ў "гарачых кропках" планеты прадставіць дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.

Напісаць каментар (0)

ElectroName.com - новости белорусского интернета

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў Беларусі?

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Уладзімір Халіп

Спецыяльна для Хартыі'97: Палатка ў парламент не прайшла

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


снять квартиру минск

Папулярныя навіны

Жорсткія жарты пра Лукашэнку ў перадачы на АНТ (Відэа) (12026)

6.10, 14:51, — Палітыка

Сенсацыя: Спіс «дэпутатаў» беларускага «парламента» быў складзены загадзя (5075)

7.10, 8:53, — Палітыка

Анатолий Тарас: «Русские и белорусы никакие не братья. Даже не двоюродные» (4956)

6.10, 14:56, — Палітыка

Страх Лукашенко (4599)

6.10, 19:18, Михаил Подоляк, «Обозреватель» — Палітыка

Как я жила на всем белорусском (4058)

8.10, 11:01, Олеся Ганевич, «КП в Беларуси» — Грамадства

Лукашэнка: «Я сяброўствам з рускімі не гандлюю» (3868)

6.10, 15:25, — Палітыка

Замежных акторак па-ранейшаму ўтрымліваюць у аэрапарту Менска: «Нам не называюць прычын забароны на ўезд» (3693)

6.10, 14:14, — Палітыка

Еўразвяз здыме санкцыі супраць Лукашэнкі, Паўлічэнкі і Навумава? (3671)

9.10, 13:23, — Палітыка

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі (3612)

9.10, 12:55, — Палітыка

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню? (3483)

8.10, 13:07, — Палітыка

Подписка на рассылку


Введите ваш e-mail: