Трагічная смерць прадпрымальнікаў
16:32, — Грамадства
Сёння ўначы ў Бранскай вобласці загінула сям'я прадпрымальнікаў Жураўскіх з Рэчыцы.
Як паведаміў Как сообщил «Борисову Электронному» рэчыцкі актывіст кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Леанід Невар, Станіслаў і Ірына Жураўскія мелі ў Рэчыцы дзве гандлёвыя кропкі, у працы якіх да 1 студзеня 2008 года былі задзейнічаныя наёмныя працаўнікі. З надыходам новага года сям'я была змушаная адмовіцца ад наёмных працаўнікоў і весці бізнэс утрох: пяцідзесяцігадовы муж Станіслаў, 47-гадовая жонка Ірына і іх 23-гадовая дачка Марына.
Вядзенне гандлю самастойна апынулася справай няпростай: працу непасрэдна на гандлёвых кропках давялося сумяшчаць з вядзеннем дакументацыі і іншымі абавязкамі.
«Напярэдадні трагедыі, – распавядае Леанід Невар, – я сустракаўся з Станіславам. Пасля заканчэння працоўнага дня ён разам з жонкай збіраўся ў Маскву за таварам. Часу на адпачынак у яго цалкам не заставалася… Зблізку Новазыбкова Бранскай вобласці Станіслаў заснуў за рулём, машыну вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна сутыкнулася з фурай. Гэты выпадак паказальны! Усё гэта адбылося з прычыны таго, што людзі змушаныя былі адмовіцца ад наёмных працаўнікоў… У прынцыпе, сям'ю Жураўскіх забіў 760-ы ўказ».
У Станіслава і Ірыны засталіся двое дзяцей – 23-гадовая Марына і 18-гадовы Жора, які канчае школу. Рэчыцкія прадпрымальнікі выказваюць спачуванні маладым людзям.




